Апісанне
У манаграфіі аналізуюцца асноўныя метады і мадэлі стахастычнай тэорыі абслугоўвання, арыентаваныя на даследванне інфармацыйных сістэм, паводзіны якіх апісваюцца стахастычнымі працэсамі. Згаданыя метады — гэта метад дыференцыяльных раўнанняў, з дапамогай якога даследуюцца маркаўскія сістэмы, метады дадатковых падзеяў, укладзеных ланцугоў Маркава і лінейкавых працэсаў, якія стасуюцца да даследвання паўмаркаўскіх сістэм абслугоўвання.
Харакэрная асаблівасць кнігі — наяўнасць у ёй вялікай колькасці задач, якія арганічна дапаўняюць тэарэтычны матэрыял. Для большай іх часткі пададзены падрабязныя развязванні.
Кніга адрасаваная студэнтам, выкладчыкам і аспірантам матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных ВНУ, а таксама ўсім, хто займаецца інфарматыкай і дастасоўнай матэматыкай і карыстаецца ў даследваннях імавернаснымі мадэлямі інфармацыйных сістэм.
Алег Ціханенка — вядомы беларускі вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне стахастычнага аналізу сістэм.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.