Апісанне
Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісаныя аўтарам, гэта была Заходняя Беларусь, населеная ў асноўным праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык — Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду кажучы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд ды чуткі пра ягоныя «здольнасці», што шырыліся па ваколіцы, і спарадзілі гэтую з’яву — саматужнага прарока Альяша Клімовіча.
Раман заснаваны на сапраўдных фактах і апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам «прарок», застрэлены немцамі ў час Другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках. Аповесць без станоўчых герояў, але з хрысціянскім спачуваннем да кожнага. Хаця аўтар з такой трактоўкай не пагадзіўся б.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.