Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні - Gutenberg Publisher

Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні

34,00 

«Белая кніга»

Тры крокі насустрач сабе. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні

***ПЕРАДЗАМОВА***

Кніга выйдзе 20 сакавіка

Кніга падрыхтаваная ініцыятывай “Education Every Day”

Аўтаркі: Марына Літвіненка, Марта Скугарава, Вераніка К.

144 с., мяккая вокладка з клапанамі

 

Available on backorder

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-68016-40-6 Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

БЕЛАЯ КНІГА

Тры крокі насустрач сабе. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні


Кніга падрыхтаваная ініцыятывай “Education Every Day” ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Аўтаркі: Марына Літвіненка, Марта Скугарава, Вераніка К.

144 с., мяккая вокладка з клапанамі


Марына Літвіненка — гуманістычная тэрапеўтка з 12-гадовай практыкай. «За гэты час я аб’яднала ва ўніверсальны падыход інструменты і філасофію фенаменалагічнага кірунку гештальт-тэрапіі, кагнітыўна-паводзіннай, экзістэнцыяльнай тэрапіі і пазітыўнай псіхалогіі. Таксама я працую ў цялесна-арыентаваным падыходзе. Для мяне галоўная задача і базавая каштоўнасць працы з людзьмі — гэта дасягненне цэласнасці (вылечанасці) усіх частак асобы».

Марта Скугарава працуе ў інтэграцыйным падыходзе. Апошнія гады яна рэгулярна вядзе групы падтрымкі для беларусаў і беларусак у Варшаве, дапамагаючы ім прайсці працэс адаптацыі. «Як выявілася, самыя простыя і зразумелыя рэчы аднаўляюць і вылечваюць нас усіх і ўніверсальна працуюць для кожнага — напрыклад, дыханне, сон ці абдымкі. Таму наша простая, сумленная размова адна з адной і з чытачамі стала гаючай і для нас, аўтараў. Мы верым, што вы таксама станеце ўдзельнікамі гэтай размовы, і гэта дапаможа вам перасабраць жыццёвыя сэнсы і здабыць апоры».

Вераніка вывучае філасофію і працуе ў межах экзістэнцыяльна-фенаменалагічнага падыходу. «Як пісаў Карл Густаў Юнг, ‟любая трансфармацыя вымагае «канца свету» — крушэння ранейшай філасофіі жыцця”. У гэтай кнізе мы паспрабавалі перасабраць сябе на абломках таго жыцця, якое нам усім было вядомае да 2019 года. Каб заўважыць, як, нягледзячы ні на што, унутры нас прабіваецца новае жыццё, новае бачанне і ўспрыманне сябе і свайго месца ў зменлівым свеце».

Additional information

Weight 0,3 kg
Dimensions 22 × 15 × 1 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні”

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may also like…