Description
“Завіталі татара-манголы. Я, вядома, адразу ў ваўка перакінуўся і позу паэфектней прыняў. Але яны кажуць: “Як на нас, дык нам пляваць, чалавек ты ці воўк. Мы па даніну прыйшлі, і хто нам яе дасць — нам фіялетава. І ўвогуле, мы не татара-манголы, а полаўцы…”
Полацкі князь Усяслаў Чарадзей (ака Павал Касцюкевіч) на тысячу гадоў выпярэджвае Горвата ды іншых праўдароў у вядзенні блога, у якім расквітнеў каларыт феадальнага часу: веганства, паліткарэктнасць, феадалізм і ўльтрагвалт са смузі. Дзённіку Усяслаў давярае ўласнае жыццё, наракае на недасканаласць сучаснага яму грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават распавядае пра свае фантастычныя падарожжы ў часе і беларускай гісторыі. За шмат стагоддзяў да таго, як людзі заскавыталі, што чалавек чалавеку – воўк, каранаваны ваўкалак пераконвае, што воўк беларусу – чалавек.
” Чарадзей на сучаснай мове дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у шкуры ваўка-пярэваратня і пры гэтым кіраваць сярэднявечным Полацкім княствам. ” – чытаць далей
Агляды
Водгукаў пакуль няма