Аляксандр Карнаўх. Халодныя землі - Gutenberg Publisher

Аляксандр Карнаўх. Халодныя землі

56,00 

На беларускай мове

424 с., мяккая вокладка з клапанамі

ПЕРАДЗАМОВА! Кніга выйдзе з друку 28 лютага

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: 978-83-68016-38-3 Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

Аляксандр Карнаўх. Халодныя землі

На беларускай мове

Мяккая вокладка з клапанамі, 424 с.

***ПЕРАДЗАМОВА***

Містыка, трылер, каханне, дэтэктыў, фолк.

Калі ты жывеш каля Прорвы, прасцей паверыць у ваўкалакаў, чым у бесперабойную мабільную сувязь.

Але наш галоўны герой — гарадскі. Выкладчык універсітэта Антось страчвае вернага сябра, бігля Аргуса. У той жа час жонка вырашае, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы нейкага хобі, каб заняць галаву, Антон пагаджаецца дапамагчы знаёмай і разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, знойдзеных на гарышчы ў адной з вёсак непадалёк ад Прорвы – балота, ля якога жыў і дзед галоўнага героя. Сшыткі пісаныя зютэрлінам, цяпер ужо забытым нямецкім шрыфтам. Паддаюцца толькі асобныя словы, але чым болей герой разумее, тым з большай трывогай глядзіцца ў люстэрка.

________________________________________

Кніга выйдзе з друку 28 лютага.

Замаўляючы яе цяпер, вы дапамагаеце выдавецтву браць меней пазыкаў на друк.

Таксама выдавецтва можна падтрымаць грашовым ахвяраваннем тут


ЦЫТАТА З КНІГІ:

Сшыткі былі розныя. Занадта розныя, каб іх магчыма было аб’яднаць нейкай агульнай характарыстыкай, словам ці адпаведным апісаннем. Адны былі худыя, ледзь большыя таўшчынёю за звычайны вучнёўскі сшытак, іншыя тоўстыя, мясістыя, як п’емонцкія быкі. Папяровыя вокладкі, цыратовыя вокладкі, кардонныя вокладкі, сшыткі зусім без вокладак… Дзясяткі два, не меней. Паскладаныя абы як, бо скласці іх роўна было немагчыма, яны хіліліся ўбок і пагражалі паваліцца, ляснуцца ўніз са стала на моку і кубкі для кавы.

Можна? — спытаў я.

Так, вядома, — кіўнула Яся, — бяры і глядзі. Гэта толькі частка, каб у цябе склалася ўяўленне.

Рукапіс, які ляжаў зверху, быў звычайным агульным сшыткам. Заціснуўшы вялікім пальцам зрэз, я веерам прагартаў яго. Запахла пылам і старой паперай. Потым раскрыў у выпадковым месцы. Светлыя старонкі ў клетачку, без палёў, не паспелі пажоўкнуць. Яны былі спісаныя выразным і шчыльным почыркам: радкі беглі ў кожнай лініі клетак, літары то хіліліся ўправа, то выпростваліся, быццам тыя салдацікі на парадзе, то пачыналі валіцца на левы бок, быццам на гэты шыхт на маршы наляцеў вецер і паваліў шарэнгі бравых прускіх ваяк.

Нагадвае бустрафедон, — сказала Яся.

Што? — не зразумеў я.

Такі спосаб пісьма. Цотныя радкі ідуць злева направа, няцотныя — справа налева.

Толькі гэтага яшчэ не хапала! Калі так, то горкая мая доля — прыйдзецца адсочваць нумары радкоў, каб не пераблытаць напрамак.

Дык гэта бустрафедон?

Не.

Дзякуй богу, — прамармытаў я.

Што думаеш?

Я паклаў сшытак убок, узяў другі, прагартаў яго. Усё тая ж карціна: шчыльны тэкст, пераменлівы нахіл. Ніводнага малюнка, ніводнага знаёмага слова. Ад вязі сімвалаў мітусілася ў вачах.

Як гэта разабраць?

Штука звычкі, — Яся паціснула плячыма. — Нічога складанага.

Наступны канвалют быў сабраны з тонкіх вучнёўскіх сшыткаў, аб’яднаных разам, праклееных і пераплеценых — ні ўбавіць, ні дадаць: сапраўдная кніга. У адрозненне ад папярэдняга гэты выглядаў вельмі старым: ён пах цвіллю, а па пажоўклых старонках былі раскіданы сузор’і цёмных кропак. У вочы кінуліся некалькі загалоўкаў — кароткія надпісы ў некалькі слоў паміж вялікімі часткамі тэксту.

Падаецца, яны ляжалі ў розных месцах.

Так і ёсць, — пацвердзіла Яся. — Частка сшыткаў хавалася ў чамадане на паддашку, невялікую колькасць мы знайшлі ў хаце сярод кніг. Тыя, што былі ў чамадане, лепей захаваліся.

Можа, яны проста навейшыя? У іх ёсць якая-небудзь храналагічная паслядоўнасць?

Мяцельская задумалася.

Напэўна, ёсць, але мне нічога пра гэта не вядома. Каб як-небудзь іх адрозніваць, я называю горшыя Старэйшай Эдай, а тыя, што панавей, — Малодшай.

Арыгінальна, — сказаў я.

Налі мне кавы, — Яся зірнула на мужа.

Той акуратна напоўніў кубак амаль да самага краю і асцярожна перадаў ёй. Мяцельская цвёрдай рукой паднесла кубачак да вуснаў, не праліўшы ні кроплі, і зрабіла глыток.

Ну, што думаеш? — паўтарыла яна сваё пытанне.

Кажу ж табе, што згодны.

“Халодныя землі”

Additional information

Weight 0,51 kg
Dimensions 3 × 23 × 17 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Аляксандр Карнаўх. Халодныя землі”

Your email address will not be published. Required fields are marked *