Description
Эрых Марыя Рэмарк. Чорны Абеліск
Пераклад са нямецкай Іна Хоміч
“”Чорны абеліск” (1956) — самы “філасофскі” раман Эрыха Марыя Рэмарка, канцэнтрацыя ўсяго ідэйнага зместу творчасці знакамітага нямецкага пісьменніка. Праз кнігу скразной лініяй праходзяць канцэпт “развітання з ілюзіямі”, уласцівы тэкстам прадстаўнікоў “загубленага пакалення”.
Як і большасць твораў Рэмарка, “Чорны абеліск” вельмі аўтабіяграфічны. У цэнтры ўвагі — звычайныя людзі, якія цярпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў.
“Чорны абеліск” — раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.
Цвёрдая вокладка, 394 с.
Выданне А. Янушкевіча
Агляды
Водгукаў пакуль няма