Description
Карнэль Макушыньскі. Д’ябал з сёмага класа
Гістарычны дэтэктыў
На беларускай мове. Пераклад з польскай Людмілы Дрык.
Мяккая вокладка з клапанамі, 288 с.
Галоўнаму герою, Адаму Цісоўскаму, сямнаццаць. Д’яблам яго празвалі не за дрэнныя паводзіны, а за тое, што ён умее разгадваць вельмі складаныя, невырашальныя на першы погляд задачы. І зусім ён не д’ябал, а шчыры, сумленны, адказны і адважны хлопец. Падзеі – загадкавыя, прыгодніцкія, дэтэктыўныя – пачынаюцца ў Варшаве, а потым пераносяцца ў шляхецкую сядзібу непадалёк ад Вільні. Адась і яго сябры, разблытваючы таямніцы і загадкі, шукаюць адказы ў здарэннях 1813 і 1863 гадоў
Агляды
Водгукаў пакуль няма