Description
Кніга на беларускай мове
Хто ты, дрон? Ганна Кручкова
Кніга для дзяцей 9-12 гадоў
2028 год. Адзінаццацігадовая Паліна жыве ў мястэчку каля запаведніка, і яе займаюць тры важныя пытанні.
1. Чаму ваўкі раптам пачалі выходзіць з лесу і нападаць на людзей?
2. Адкуль узяўся дзіўны аўтаномны нейрадрон, які раптам прызямліўся на яе дах?
3. І галоўнае: што стала з бацькам, які знік у джунглях, ратуючы звяроў ад браканьераў?
У пошуках адказаў Паліне давядзецца раскрыць страшнае злачынства і даведацца неймаверную праўду, якая разарве ёй сэрца, але і адкрые дзіўны свет.
Рукапіс гэтай кнігі перамог у конкурсе “Шуфлядка” ў 2024 годзе ў намінацыі “Творы для дзяцей”
Увага!!! У кнізе ёсць сцэны жорсткага абыходжання з жывёламі, а некаторыя персанажы паміраюць. Дабро, вядома, пераможа, але важна памеркаваць, ці ты, чытач, гатовы прайсці выпрабаванні разам з героямі.
120 с., мяккая вокладка, чорна-белыя ілюстрацыі на кожнай старонцы
Мастачка Кацярына Першына
Агляды
Водгукаў пакуль няма