Description
«Татуля Манюшка, або Рыфмаваная біяграфія бацькі польскай і беларускай оперы» — гэта кніга, якая ў займальнай форме знаёміць маленькіх чытачоў з жыццём і творчасцю славутага кампазітара Станіслава Манюшкі. Выданне выйшла ў межах папулярнай серыі małe PWM выдавецтва Polskie Wydawnictwo Muzyczne, якая адкрывае дзецям свет выдатных кампазітараў: Шапэна, Манюшкі, Шыманоўскага і іншых.
Гісторыя напісана ад імя дачок Станіслава Манюшкі. Яна паказвае класіка як звычайнага чалавека і любімага тату, які гадаваў дзесяць дзяцей. Праз вясёлыя вершаваныя гісторыі чытач даведаецца, як кампазітар ствараў музыку сярод хатняга тлуму, чым захапляўся і якім быў яго штодзённы побыт.
Станіслаў Манюшка — постаць, якая яднае польскую і беларускую культуры. Ён нарадзіўся пад Мінскам (фальварак Убель), вучыўся ў Мінскай гімназіі і стварыў першую беларускую оперу «Ідылія» («Сялянка»). Гэтае выданне дазваляе дзецям пазнаёміцца з біяграфіяй славутага земляка на роднай мове праз блізкія і зразумелыя ім вобразы.
Рэдактар вершаў: Андрэй Хадановіч
Навуковая рэдакцыя: Дзмітрый Клябанаў
Адаптацыя ілюстрацый: Ліза Лянкевіч
Галоўны рэдактар: Марта Турнау
Выдавецтва: Polskie Wydawnictwo Muzyczne (PWM)






Агляды
Водгукаў пакуль няма