Круглая Square. Вал Клемэнт - Gutenberg Publisher

Круглая Square. Вал Клемэнт

(2 customer reviews)

39,00 

Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі.

“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны,
з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам
цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў


372 с., мяккая вокладка

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-967644-5-4 Катэгорыя:
Абагуліць праз:

Description

“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны,
з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам
цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў

Вал Клемэнт нарадзіўся пад псэўданімам Васіль Еўдакімаў у 1957 годзе ў Менску ў сям’і выкладчыкаў ВНУ. Пасрэдна вучыўся ў школе, займаўся плаваньнем, а ў вольныя хвіліны пасьвіў аблокі.
Пасьля сканчэньня школы паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гісторыю КПСС, марксізм-ленінізм, калгаснае права ды іншыя карысныя навукі.
Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, па разьмеркаваньні трапіў на працу ў органы пракуратуры гораду Менску. Праз пэўны час аўтар з палёгкаю разьвітаўся з пракуратурай, а пракуратура з палёгкаю разьвіталася з аўтарам.
Зь сьвету правапарушальнікаў і праваахоўнікаў Вал Клемэнт вярнуўся ў храм адукацыі і выхаваньня, паступіўшы ў асьпірантуру пры БДУ. Абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук і ўладкаваўся выкладчыкам на родны юрфак. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну зь вядучых юрыдычных фірмаў Вялікай Брытаніі ды пераехаў у Англію, што дало яму магчымасьць набыць досьвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову і паглядзець іншы, незнаёмы сьвет. Гэты сьвет ён глядзіць і дагэтуль. Жыве ў Лёндане.

 

Additional information

Weight 0,5 kg
Dimensions 21 × 15 × 3 cm

2 reviews for Круглая Square. Вал Клемэнт

  1. Таццяна (verified owner)

    Дзякуючы гэтай кнізе я смяялася ўголас, як даўно гэтага не рабіла. Мова апавядання вельмі плынная, лёгкая, быццам гэта наўпрост мне Геня расказвае пра свае жыццё за келіхам ці кубачкам. Дазваляе ўспамінаць вулачкі, дарагія сэрцу мейсцы, у думках самой там аказацца і прайсці маршрутам маладосці: Мінск і Круглая – гэта такія ж персанажы кнігі, яскравыя, жывыя, родныя. Ну і як я ўжо не адзін раз характэрызавала гэтую кнігу – гэта прышчэпка ад думкі, што ўся беларуская літаратура гэта боль і пакуты.
    Дзеля мяне яна стала лепшай кнігай, прачытанай у 2023 годзе.

  2. Siarhiej (verified owner)

    Чытаць такую кнігу цікава і захапляльна, яна не дае засумаваць, пры гэтым прымушаючы задумацца пра шматлікія пытанні нашага жыцця. Рэкамендую ўсім, хто любіць інтэлектуальныя і іранічныя творы.”

Add a review

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may also like…