Libido. Ілля Сін | Беларускія кнігі | Gutenberg Publisher

Libido. Ілля Сін

40,00 

ПЕРАДЗАМОВА

Ілля Сін і ягонае “Libido” – гэта пераапрацоўка агульнабеларускіх архетыпаў пра нашыя гарады і вёскі, нашыя думкі і мары, наш быт і нашую культуру. Час, калі адбываюцца дзеі кнігі, зусім не важны, бо змянілася так мала.

Усе кнігі серыі тут

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



Абагуліць праз:

Description

” Мне заўсёды здавалася, што, каб спраўдзіць сваё існаванне, ты павінен адлюстроўвацца ў вачах іншых людзей. Каб проста быць, ты мусіш няспынна быць для кагосьці. “


Гэтым разам мы вяртаем публіцы “LIbido” празаіка і перфомера Іллі Сіна. Сінематаграфічна-сюррэалістычная кніга пра экзістанцыйны жах у паст-савецкім менаполісе. Тут разам з галоўнай гераіняй пасяліліся робаты-сэксцацкі і  выбуховыя снарады, у царкву пераехалі гандлёвыя шэрагі, а суконная шэрасць усё ніяк не хацела сыходзіць з бясконцых 90-ых. Зрэшты, такія вобразы – гэта што? Нішчымныя дэкарацыі да жыцця Марыі і ейных пошукаў кахання, ці сапраўдныя акторы, чыё амплуа ‒ нашая рэчаіснасць.


” Сін у «Libido» сустракае Нішто твар у твар, спакойна сузірае яго і ўзнаўляе яго аблічча.” – чытаць далей

Additional information

Weight 0,2 kg

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Libido. Ілля Сін”

Your email address will not be published. Required fields are marked *