Апісанне
Настольная гульня “Шляхта” / “The Nobility” board game
Гульня выйшла!
Шляхта
Настольная гульня
10+ 20–30 хвілін 2–5 асобаў
© Majsternia Guca Cuca, 2023
Гістарычная гульня «Шляхта» перанясе вас у таямнічыя часы Рэнесансу на нашай зямлі. Вы атрымаеце розныя ўменьні і здабудзеце апякунства выбітных асобаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ды ўрэшце пераможаце ўсіх супернікаў!
90 картак разьвіцьця
10 картак шляхцічаў і шляхцянак
5 фішак «Карона» — для шляхетнасьці
8 фішак «Сякера» — для вайсковага майстэрства
8 фішак «Крыж» — для рэлігійнасьці
8 фішак «Птушка» — для майстэрства дыпляматыі
8 фішак «Зьмяя» — для майстэрства альхіміі
8 фішак «Торба» — для заможнасьці
Арцём –
Добрая ідэя. Але ж пытанне – чаму не зрабіць Kickstarter праэкту?
gutenberg –
Kickstarter — гэта вельмі класная платформа.
Тэхнічна як спосаб сабраць грошы з тых, хто даведаецца пра праект ад нас, — варыянт, але ён каштуе 10% ад сумы.
А практычна як спосаб прыцягнення ўвагі — не варыянт: гэта платформа пераважна для яркіх англамоўных праектаў, і лепей бы ім быць звязанымі з сучаснымі тэхналогіямі )
Рэкламаваць усё адно давядзецца самім.
Зрэшты, на Kickstarter мы абавязкова пойдзем, нават ужо ёсць ідэя, з чым — патрэбна трошкі часу падрыхтавацца.
Aliaksei (verified owner) –
Шыкоўная гульня! Выдатная якасць і не складаныя правілі, але ў тый жа час ёсць прастора для стратэгіі! Гуляем з ангельскамоўнымі сябрамі – усё разумеюць 🙂
Заўважылі, што пункт правілаў наконт набыцця дзвух і болей карт шляхты (Nobels Cards) прысутнічае ў беларускім тэксте (старонка 9 апошні абзац), і адсутнічае ў ангельскім (старонка 10 апошні абзац). Вельмі важная механіка, спадзяюся што пафіксіце пераклад у наступных рэдакцыях 🙂
gutenberg –
Дзякуй за так пазiтыўны водгук – мы вельмi старалiся!
Абавязкова ўлiчым вашу заўвагу ў наступным выданнi.
Nasta (verified owner) –
Добры дзень. Файная гульня. Гулялі з палякамі, усім усё зразумела, а галоўнае – падабаецца! Гуляем практычна кожны вечар:)
gutenberg –
Добры! Гэта вельмі прыемна чытаць!
Проста супер!
Anastasia (verified owner) –
Гульня проста шыкоўная! Набывала ў якасці падарунка мужу, нам вельмі спадабалася, гулялі ўжо неаднаразова і з рознай колькасцю ўдзельнікаў – заўсёды цікава! Раджу спрабаваць!