Description
Кніжка на беларускай мове.
Бескапрамісная кніга пра вайну ва Украіне, якая разрывае шаблоны, прымушае развітацца з беспадстаўнымі ілюзіямі і зручнымі стэрэатыпамі. Вы сустрэнеце ў гэтай кнізе не герояў, а звычайных салдат, вырваных з мірнага жыцця. Яны ведаюць толькі адно: перад імі — лінія нуля, а за ёй — вораг у розных абліччах, у якога толькі адна задача — забіць і знішчыць. Напісана так жорстка, так ёміста, так лаканічна, як умее пісаць толькі Шчэпан Твардах.
Дык хто гэта? Найвядомейшы польскі пісьменнік сучаснасці. Бескаспрамісны ў публічнай дзейнасці. Рэзкі на палітычныя выказванні. Кожная выдадзеная ім кніга станавілася падзеяй і абавязкова — бестселерам. Аўтар такіх вядомых, скандальных і гучных раманаў, як«Морфій» (2012), «Драх» (2014). «Кароль» (2016), «Каралеўства» (2018), «Пакора» (2020), «Холад» (2022). Ягоны найбольшы бестселер «Кароль» выйшаў па-беларуску ў 2022 годзе.
Пераклад з польскай Кацярыны Маціеўскай
Выдавецтва Andrei Yanushkevich Publishing






Агляды
Водгукаў пакуль няма