Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын

99,00 

Кніга на беларускай мове.

120 с., цвёрдая вокладка

Выдавецтва ByProsvet

 

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-974131-5-3 Катэгорыя: Tag:
Абагуліць праз:

Description

Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын

Аўтары: Лявон Маліноўскі, Уладзімір Арлоў, Света Бень, Таццяна Гайдук, Кацярына Ваданосава, Наталля Сянчук, Andruś

Ілюстратары: Наталка Кукс, Воля Маліноўская, Яна Каспяровіч, Юна Новікава, Аляксандра Канафальская, Ксенія Лагавая, Andruś

Кніга для дзяцей 9-12 гадоў


Увага! Ініцыятыва ByProsvet прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі — везці кнігу ў Беларусь небяспечна

Беларуская гісторыя — нібыта скарбонка, у якой хаваецца шмат таямніц. Яна захоўвае безліч імёнаў тых, хто істотна паўплываў на навакольны свет. Асаблівую ўвагу мы хочам надаць дзейным, творчым, разумным жанчынам, бо доўгія гады яны заставаліся нябачнымі для грамадства. Але ж кожная з іх — адметная. Няхай гэтая кніга стане для цябе добрым пуцяводнікам: перанясе ў неверагоднае падарожжа і пазнаёміць з спадчынай, якую жанчыны захоўвалі на працягу многіх стагоддзяў.

Першы том “Патаемнай спадчыны” змяшчае сем казак пра выдатных беларусак, якія жылі ў розны час – ад сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя. У школьных падручніках гэтых жанчын амаль не згадваюць. Разам з тым яны адыгралі значную ролю ў гісторыі Беларусі і свету.
Мэта кнігі — не толькі праз казку пазнаёміць з імі, але і паказаць: кожная жанчына непаўторная і можа быць рознай. Яе прызначэнне не абавязкова зводзіцца да кухні і выхавання дзяцей. Яна можа кіраваць краінай, засноўваць тэатр, лекаваць хворых, браць удзел у паўстанні — і шмат іншага!
“Патаемная спадчына “ — гэта не проста асветніцкія казкі, гэта — гісторыі-натхненне!

120 с., цвёрдая вокладка, каляровыя ілюстрацыі

Фармат 215х250 мм

 

Additional information

Weight 0,51 kg
Dimensions 22 × 25 × 3 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”

Your email address will not be published. Required fields are marked *