• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Лідары продажаў Пентаквантар. Арцём Шуканаў
    Паштоўка “Акно ў прозу”
    Паштоўка “Акно ў прозу” 19,99 zł
    Назад да тавараў
    Персеполіс. Маржан Сатрапі
    Персеполіс. Маржан Сатрапі 72,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Пентаквантар. Арцём Шуканаў

      Rated 5.00 out of 5 based on 3 customer ratings
      (3 customer reviews)

      119,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.

      Мяккая вокладка, 2 тамы ў камплекце, 352 с. і 288 с.

      274 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (3)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, – гэта развіццё жанру з прыстаўкай “пост”. “Пентаквантар” – менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах “Крыптаномікону” і “Лавіны” Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад “Штама Андрамеда” Майкла Крайтана і “Нэйрамансера” Уільяма Гібсана.

      Нягледзячы на тое, што “Пентаквантар” – гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.

      Перад вамі дэбютны раман Арцёма Шуканава, які задаўся аднойчы пытаннем “А што я зрабіў у свае годы для кіберпанку?” і вырашыў спакусіцца на нешта значнае. Не клапоцячыся пра наступствы, ён распахнуў літаратурныя дзверы нагою, адразу выкаціўшы на суд чытача буйны і эпічны саенс-фікшан раман.

      Арцём Шуканаў, Артем Шуканов, Artsiom Shukanau, Artem Shukanov, Arciom Šukanaŭ, Artsyom Shukanau, Artiom Shukanov, Artem Szukanow, Artsiom Šukanau, Artyom Shukanov.

       

      Водгукі (3)

      3 reviews for Пентаквантар. Арцём Шуканаў

      1. Andrei – 8 лістапада, 2025

        Rated 5 out of 5

        Упершыню чытаў кнігу жанру пост-кіберпанк і мне вельмі спадабалася. Тут няма смутку і безнадзейнасці кіберпанку, а ёсць надзея і кібер-ВКЛ ад мора да мора =)

      2. В. Г. – 8 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Маю усцешанасць ад выхаду гэтай кнігі, дакладна ведаю, не падзеляць са мной траціна маіх сяброў-пісьменнікаў і сябровак-пісьменніц. Асабліва майго веку ці старэй. Тут ніц не паробіш: дзесяцігоддзі харчавання соцрэалізмам прывялі да поўнага непераварвання любой іншай літаратуры, якая хоць нейкім сваім кутом высоўваецца за традыцыйныя блюды звыклых раманаў.

        А я – цешуся. Што ў нас ёсць усё ж аўтары цікавай фантастыкі, нейкай шалёнай літаратуры ў духу постмадэрнізму і ўсякіх іншых ізмаў. І вось – сапраўдны вялікі раман кіберпанку. Дакладней – посткіберпанку. Зазначу тут, што асобныя творы напрамку я сустракаў, а вось раман беларускай кнігай, напісанай беларусам – упершыню.

        Два словы для тлумачэння: кіберпанк – напрамак у фантастычнай літаратуры, калі тэхналогіі руляць, а чалавек мусіць выміраць як вышэйшы від. Посткіберпанк малюе тое ж высокатэхналагічнае грамадства, але чалавеку там даволі ўтульна. Гэтакі сімбіёз, як у гэтай кнізе, штучнага інтэлекту і чалавечага грамадства, дзе штучны інтэлект, па сутнасці, калі праводзіць прымітыўныя паралелі, тая самая выканаўчая ўлада на месцы, які кіруе эканомікай і іншым, ажыццяўляе тое, што загадана. Ну, і што не загадана, таксама.

        Чаму кіберпанк не простае чытво? Таму што калі “па-сапраўднаму” падыходзіць да тэмы, аўтар павінен паказаць тое самае грамадства і ягоную структуру. Як паказаць, каб было ўсім-усім і адной маёй знаёмай па ФБ цётцы, зразумела і цікава?

        Дык вось, не атрымаецца. Ужо як вы здолееце трыма сказамі расказаць маёй цешчы эфект квантавай заблытанасці – вы напішаце кіберпанк зразумела для любога чытача. А пакуль мы мусім чытаць такое:

        Яны скупляюць падпіскі ў іэлаў і здымаюць столькі звестак, колькі могуць, пакуль не нарвуцца на бан, а потым круцяць іх на статыстычных прымітывах, пакуль не выйдзе гэткая зомбі-падпіска. Яна не такая разумная, як сапраўдная, але затое ніяк не звязаная з харэакагнітыўным ядром і таму не абцяжараная маральна-этычнымі межамі, у якія сябе загналі іэлы.

        Ці вось такое:

        калі ўсё накрылася харэастазам, выжывала праз аўтсорс экспертызы тэхнаэмпатаў

        І яшчэ такое:

        хаваюць індывідуальныя асаблівасці маўлення, ананімізуюць гіперспасылкі ў чатах, выдаляюць метазвесткі з перададзеных файлаў і рандамізуюць сеткавыя латэнтнасці.

        У выніку мы вось што маем: найноўшая самая фантастычная тэхналогія можа быць апісана на беларускай мове не горш, чым на любой іншай – гэтак жа прыгожа і дастаткова незразумела.

        Вось глядзіце цытату:

        Спрацоўвае пры выяўленні зададзенай камбінацыі рысаў графа, якія паказваюць наперавышэнне парогавай імавернасці наяўнасці невідавочнай шуканай семантыкі і скрытых анталагічных сувязяў.

        Дачыталі без прыпынку? Цудоўна! Але на больш-менш зразумелую чалавеку мову гэта перакласці немагчыма. Бо ён такі як ёсць – кіберпанк. І тым не меней – фраза цалкам успрымаецца мозгам як амаль зразумелае.

        Гэтае “амаль” – ключавое слова у, прынамсі, першай палове першай кнігі. Ты амаль разумееш, амаль звязваеш трох розных герояў з розных куткоў свету у адну кропку, ты амаль пачынаеш усведамляць тых загадкавых стварэнняў – іэлаў, ты пачынаеш быццам намацваць сувязь таго Усплёску з загадкавым адказам супер-квантавага камп’ютара з бездані сусвету…

        Амаль.

        І вось тут, лічу, аўтар занадта замаскіраваўся са сваёй загадкай. Хай сабе на ёй і пабудавана ўся кніга – менавіта на шляху чытача да поўнага разумення таго, што адбылося і з кім ці чым. Тым не менш, асабіста мяне гэта няведанне пасля прачытання паловы кнігі пачало стамляць. Занадта многа загадак – і яны нагрувашчваюцца адна на адну. Ты разумееш, што разгадка адна на усё, тым не менш, паўтаруся, гэта няведанне з “амаль” у падсвядомасці пачынае ціснуць на мазжачок, і ты трошачкі губляеш арыентацыю ў прасторы кнігі…

        Тым не менш, у кнізе ёсць шыкоўны эфект паступовага пагружаная ў сэнс. На першы старонках ты літаральна сляпы і глухі, нейкія выразы гучаць для цябе пустым гукам (а часам і раздражняльным пустым гукам), але ты чытаеш, нават не лезучы ў Віку – і пакрысе, абзац за абзацам, старонка за старонкай усё больш пачынаеш разумець: дзе ты знаходзішся, што цябе акаляе, якім чынам упарадкаваны гэты свет. Чым больш разумееш – тым больш захоплівае. Ужо намацваюцца нейкія свае сувязі, ужо ты сам можаш рабіць здагадкі адносна таго, што адбылося і што яшчэ адбудзецца, спаборнічаючы з героямі ў іх пошуках. Разам гэта тое, за што я яшчэ люблю добрую фантастыку – калі чытач сам сабе адкрывальнік новых сусветаў.

        Адно драпнула ў кнізе непрыемна. Той самы супер-квантавы камп’ютар быў адпраўлены ў войд… Войд – гэта частка сусвету, быццам дзірка – без зорак і сузор’яў. Ну, гэтаму гіпер-компу трэба такія ўмовы – каб ніц не перашкаджала сваім выпраменьваннем. Добра, хай ляціць. Але… Тут вось ёсць адзін войд у сузор’і Валапаса. Гэта за 700 мільёнаў светлавых гадоў. То бок, туды прамень святла будзе ляцець тыя самыя 700 мільёнаў гадоў. Аўтар наўпрост не раскрывае тэму: якім чынам туды комп даляцеў, ды яшчэ як ён паслаў сігнал, які на зямлі гэ як хуценька атрымалі… Нешта там было пра нейкія пераходы, але, як казалі некалі на форумах, – нізачот.

        Тут і чалавека збіраюцца закінуць к чорту на рогі – зноў праз нейкі там пераход. Яно б і няблага, хай будзе, але цяпер мяне надта цікавіць пытанне: цывілізацыя атрымала магчымасць у адзін скачок дасягнуць далёкага войда, дык дзе касмічная тэма ў грамадстве? Дзе пошук іншага розуму? Не, яны там толькі шукаюць экзапланеты ды рабуюць іхнія рэсурсы…

        Яшчэ пара каменьчыкаў. Вось такі сказ:

        у пушцы ад запалак абрэзкі пазногцяў каханага чалавека,

        Тут быццам і надта вобразна і даволі эмацыйна. Але, для запалак у нас ёсць сталае – карабок. А другое… ну, дарагі мой аўтар, з тымі тэхналогіямі, якія апісваеш, які к чорту запалкі? Нонсэнс…

        Бот, праграма-памочнік чалавека, раптам набывае жаночыя рысы і становіцца боткай)

        Ботка без лішніх слоў нырнула ў працу.

        Успрыняў, як прыхаваную, трошкі хуліганістую ўсмешку ў бок аматараў фемінітываў.

        Моманты з тэксту, якія выклікалі шурпатасць:

        Раз іх няма,

        У значэнні “калі” слоўнікі некаторыя і дазваляюць скарыстоўваць “раз”, але слоўнік – гэта найперш чалавек, які за ім стаіць. Для мяне, прынамсі, гэта чужы выраз, хіба ў дыялогу дзе скарыстаць, але тут кіберпанк, а не вясковая пастараль…

        з высокаю столлю і панарамнаю сцяною

        А чаму не высокай, панарамнай, сцяной? Адкуль узяўся гэты былінны лірызм? Ну так, некалі Дубоўка быў за такія канчаткі перад зычным гукам і за кароткі перад галосным. Але ж, калі ўжо прымяняць поўныя канчаткі, дык чаму такім похапкам? Па ўсё кнізе тады, а то дзе вадой, дзе вадою, паўсюль – зямлёю… Тое ж пытанне адносна канчаткаў назоўнікаў, кшталту “праблемаў”…

        выглядала яна прыгожа і змрочна

        Змрочнае можа быць прыгожым сваёй асаблівай прыгажосцю, казаць няма чаго, але ж тут вось так наўпрост, што… не верыш.

        Ёсць яшчэ дробныя вошы, але я іх тут згадваю больш для таго, каб паказаць, што чытаў я ўважліва)

        Цалкам – мне падабаецца. Цікава выглядаюць пэўныя знаходкі, кшталту, велічнага духа будысцкіх манахаў, які нічога так сабе пачуваецца на серверах дата-цэнтра… Цікавы манах атрымаўся, ягоны плашч – яшчэ адна знаходка, не сустракаў раней. Незвычайны Мінск… Юлій – нічога такі малец, вобраз даволі цэльны. А ягоная сяброўка, аматарка морквы і маркоўнай настойкі на джыне – жывая, выпуклая. Шпіёнка Одры раскрываецца, насуперак, слаба…

        Сапраўды, я ўсцешаны. Прынамсі, першай кнігай. Што ў нас ёсць вялікі раман посткіберпанку. А тое, што не кожнаму ён зойдзе – нічога страшнага не бачу. Бо ж suum cuique – кожнаму чытачу свая чытанка.

        Водгук В. Г. з сайта bellit.store.

      3. lesley.knife – 12 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Не чытайце гэту кнігу як я – у тры заходы. Гэта не тое паліто.

        Тры дні таму я нанач прачытаў першую главу, і мне ўсю ноч снілася розная кіберпанкавая гісторыя, на наступны дзень я прачытаў дзе главы нанач, і мяне Авалакіташварай накрыла.

        Кніга ўжо не адпускала, і рэшткі я дачытаў за сёння.

        Абодва тома.

        Я не ведаю, што мне будзе сніцца, але аўтар яўна можа ўплываць на сны.

        Рыхтуюся да каляровых гмахаў.

        Што сказаць? Я так не напішу.

        Аўтар насяліў раман цэлым легіёнам персанажаў, кожны з якіх асоба. У рамане шмат лакацый.

        Дамінуе Далёкі Ўсход, але ёсць родны Інтэрмарыюм ну і космас – тэма, якая патрабуе развіцця, як мне падаецца.

        Хаця і Філіп К. Дзік таксама космас толькі як фон карыстаў, гэта для кіберпанку норма. Так што кніга па канонах.

        Што па выніку? 100 адсоткаў мастхэў, чытаць трэба запоем, без перапынкаў.

        І тады вы зможаце ўслед за адным з галоўных герояў сказаць:

        Я размаўляю з фікусам (с).

        І гэта будзе крута!

        Водгук lesley.knife з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 10,93 злотых праз Orlen Paczka.
      • ад 14,99 злотых праз пачкамат InPost.
      • ад 15,99 злотых кур’ерам.
      • Дастаўка ў пачкамат Orlen для замоваў ад 150 злотых БЯСПЛАТНАЯ.
      • Дастаўка кур'ерам дадому для замоваў ад 250 злотых БЯСПЛАТНАЯ.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь не адпраўляем.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Казкі гарадскога парку. Аляксандр Ждановіч

      Выданнi Gutenberg, Дзеткам, Кнігі, Лідары продажаў
      Rated 0 out of 5
      38,90 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Самы цымус. Алесь Белы [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Лідары продажаў, Проза
      Rated 5.00 out of 5
      89,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      92,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вольнеры. Бясконцы дзень. Валер Гапееў

      Кнігі, Проза
      Rated 0 out of 5
      53,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Казік з Каменнай Горкі. Алесь Кудрыцкі

      Дзеткам, Кнігі, Проза
      Rated 5.00 out of 5
      56,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Капітан Лятучая Рыба. Альгерд Бахарэвіч

      Дзеткам, Кнігі, Проза
      Rated 5.00 out of 5
      56,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Ганна Янкута

      Кнігі, Проза, Дзеткам
      Rated 0 out of 5
      54,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў. Ганна Янкута

      Дзеткам, Кнігі, Проза
      Rated 5.00 out of 5
      54,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • d90b235ab464efc92026200a86c75397 E-book Пентаквантар. Кніга другая. Арцём Шуканаў 36,00 zł
        • 5fa35e84ffce47a8d83884983f068b47 E-book Пентаквантар. Кніга першая. Арцём Шуканаў 36,00 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык