Мой свет растае. Лінэ Нагель Ільвісокер | Беларускія кнігі | Gutenberg Publisher

Мой свет растае. Лінэ Нагель Ільвісокер

56,00 

Гэта бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: 9786099637174 Катэгорыя: Tag:
Абагуліць праз:

Description

Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку, што на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-колечы на планеце.
У 2015-м лавіна накрыла цэнтр пасёлка, забраўшы жыцці маленькай дзяўчынкі і бацькі іншай сям’і. Наступная восень прынесла дажджы і земляныя апоўзні. З надыходам зімы новая лавіна абрынулася на дамы Лонг’іра.
Усё часцейшыя буры і адлігі выклікаюць трывогу Лінэ. Што адбываецца з яе пасёлкам і Арктыкай? У пошуках адказаў яна гутарыць з метэаролагам, якая сама трапіла пад лавіну. Лінэ наведвае паляўнічага, які вытрымаў 40 зімовак у суворых умовах Шпіцбергена. Яна разбіраецца ў тым, што адбываецца з марскімі плынямі і надвор’ем, шукае сляды дагістарычных лясоў на архіпелагу, а ў паходзе з дзецьмі сустракае трох мядзведзяў. На сваім даследчыцкім шляху яна апісвае змены, праз якія праходзіць Лонг’ір, і разважае пра парадоксы пасёлка, які жыве з вуглездабычы і турызму.
Гэта бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.

Additional information

Weight 0,4 kg

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Мой свет растае. Лінэ Нагель Ільвісокер”

Your email address will not be published. Required fields are marked *