Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах.
The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
Яўген Вашчылка –
Кніжка шыкоўная, сыну дужа спадабалася (як і папярэдняя – “Хто жыве ў гаражы”). Вершы простыя і запамінальныя, выявы прыемныя, якасныя.
kniznyja_razmovy –
Гэта другая кніга Андрэя Скурко ў выдавецтве @gutenbergpublisher у афармленні Волі Кузьміч @animatarka. І яна такая ж яркая, вясёлая і трывалая (бо з картону!), як і папярэдняя.
📚 Цешуся, калі выходзяць сучасныя дзіцячыя кнігі менавіта беларускіх аўтараў і аўтарак. Бо іх мала. Не, дзяржвыдавецтвы друкуюць шмат рознага, але гэта пераважна аднастайнае, нуднае, неактуальнае.
👦🏻👧🏼 Дзіцячых вершаў пра тое, што напраўду цікава малечы, пра побытавае, штодзённае, з гумарам і без спробы павучаць, мала. Але – становіцца болей, бо апошнім часам выйшлі ажно некалькі кніжак Андрэя Скурко: “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў” і “Хачу ўмець чытаць” (абедзьве – у выдавецтве @technalohija.publisher), і ўзгаданая вышэй “Хто жыве ў гаражы”. А яшчэ быў пераклад Чукоўскага, дзе вядомы нам с дзяцінства Айбаліт стаў доктарам Будзь-Здароў. Пазітыўнае мысленне ў справе ☺️
📘 У новай кнізе чытачоў чакаюць малаток, гаечны ключ, пласкагубцы з абцугамі, адкрутка, шрубакрут і дрыль, трымер і газонакасілка, сякера ды нажоўка і г.д.
📌На світанні даўняй эры
Чалавек зрабіў сякеру.
І з сякераю ў руках
Смела крочыў па лясах.
Будаваў сякерай хаты
І вялікія фрэгаты,
Дзёўб і сек, часаў, раўняў,
Часам ворагаў ганяў.
📏 Сітуацыі вельмі жыццёвыя для дзяцей і іх бацькоў. Напрыклад, пра вымярэнне ўсяго і ўсіх рулеткай: у нас так заўсёды, калі рулетка трапляе ў дзіцячыя рукі.
📌 Маме з татам змерым рост,
А сабаку змерым хвост,
І канапу, і пліту,
Даўжыню вусоў – кату.
🌱 Альбо гісторыя пра ранішнюю газонакасілку, якая не дае спаць. Бо хто ж не прачынаўся пад такія гукі ўлетку?
📌… А за ёй прачнуўся трымер,
Майстар грукату і дыму.
І ў Карэлічах, і ў Рыме
Чуем мы ягоны спеў
На газонах сярод дрэў…
… Калі я дарослым стану,
Дык касіць не буду рана.
🎨 У кніжцы багата вясёлых малюнкаў, якія будзе цікава разглядаць і дзецям, і дарослым. Гэтым разам героі вершаў нават маюць імёны: напрыклад, на малюнках ёсць адкрутка Людка, сякера Валера і нажоўка Жанэт, рулетка Светка і рубанак Янак. І нават іголка Івонка – для маёй малечы 🪡
Водгук Кацярыны (@kniznyja_razmovy) з сайта bellit.store.