Хто жыве ў гаражы Андрэй Скурко - Gutenberg Publisher

Хто жыве ў гаражы Андрэй Скурко

(5 customer reviews)

55,00 

Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі

Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч.

К Н І Ж К А    В Ы Й Ш Л А !

Пра транспарт і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца — ведаем, што любяць малыя!


Памер кніжкі 230х280 мм, 16 старонак

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-967644-4-7 Катэгорыі: , Tag:
Абагуліць праз:

Description

Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі. 0+

Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч.

Пра транспарт і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца — ведаем, што любяць малыя.

Ці ты хлопчык, ці дзяўчынка —
Даставай свае машынкі!
Адчыняйце гаражы:
Хто што мае — пакажы!


Змест

  • Бетонамяшалка
  • Экскаватар
  • Мікрааўтобус
  • Грузавік
  • Джып
  • Кабрыялет
  • Гоначная машына
  • Балада пра эвакуатар
  • Пад’ёмны кран
  • Палівальная машына
  • Пажарная машына
  • Смеццявозка
  • Малакавоз
  • Кадзілак
  • Трактар і трамвай
  • Сіні трактар

Additional information

Weight 0,45 kg
Dimensions 1,5 × 23 × 28 cm

5 reviews for Хто жыве ў гаражы Андрэй Скурко

  1. sobakabassia

    Я влюбилась в книгу со второй строчки самого первого стишка. Потому что книга обращается к мальчикам и (хвала автору) к девочкам, и как же это подкупает! Ну а дальше я зову вас нырнуть по самые ушки в песочницу с разными машинками, о которых мы и будем читать. В стихах! И на МОВЕ!

  2. kniznyja_razmovy

    Вершы пра машынкі, па маім уласным досведзе, – мастхэв для ўсіх дзяцей 1,5+.

    Транспарт, будаўнічая тэхніка, легкавыя аўтамабілі – тое, што прыцягвае ўвагу на шпацырах, за чым цікава назіраць і ва што проста і весела гуляць.

  3. Katsiaryna (verified owner)

    Кніга вельмі падабаецца майму трохгадоваму сыну, некаторыя радкі ўжо завучыў і сам расказвае. Вельмі якасна зроблена, тоўстыя старонкі, можна пакупаць і для зусім маленькіх дзетак.

  4. kniznyja_razmovy

    Кніжка-мастхэв для ўсіх аматараў машынак: грузавік, мікрааўтобус, экскаватар, смеццявоз, палівальная машына і пажарная, кадзілак і кабрыялет, і нават сіні трактар (belarusian edition 😁) – усё тое, што становіцца дужа важна і цікава, калі табе 2-3 гады.

    🎨 Яркая, вялікая, кардонная – каб доўга-доўга радаваць чытачоў, нават тых, хто схільны да актаў кніжнага вандалізму. Ілюстрацыі Волі Кузьміч, з аднаго боку, вельмі блізкія да тэксту, з іншага – маюць багата дэталяў, якія будзе цікава разглядаць не толькі малечы. Назвы кніжак, надпісы на машынах, указальнікі, колеры, коцікі (асабліва адзін, які павернуты да чытача дупкай 😁), смеццесартавальны лабірынт… Вам дакладна спадабаецца 👌

    🍒У вершах Андрэя Скурко файныя сюжэты: яны адначасова пра вечныя каштоўнасці (пра бабуліны грады, напрыклад 😁, ці пра родныя мясціны), але без пафасу – з блізкімі малечы сітуацыямі і добрым гумарам.

    📌 Дзе дзяецца, дзе знікае
    Тое, што мы выкідаем?
    Шкарлупінка ад яйка
    І пакет ад малака,

    Ад цукерачак абгорткі,
    Агурок, што быў нам горкі,
    Парасон, што кот падраў,
    І вазон, што сам упаў…

    Ці:

    📌 Джып на тое ён і джып,
    Каб памерыць ім углыб
    Гразь любую і ваду,
    Што на вуліцы знайду.

    👵🏻 А вось гэты вершык кране сэрца кожнай бабулі:

    📌 Між гарохам і салатай
    Я паставіў экскаватар.
    Трэба выкапаць равок
    Да грады, дзе кабачок,
    Бо ў бабуліны гародзе
    Не паўсюль вада даходзіць.

  5. Вікторыя (verified owner)

    Дзяўчатам кніга спадабалася. (4 гады) Ведаем на памяць 😆

Add a review

Your email address will not be published. Required fields are marked *