Description
«Вера — дачка флібусцьера». Валянцін Вяркееў
***ПЕРАДЗАМОВА!***
Кніжка выйдзе 20.05
420 с., мяккая вокладка з клапанамі. Памер 16,5х23,5 см
Мастачка вокладкі Марыя Платонава
Увага: гэтая кніжка не мае карцінак у блоку, гэта прыгодніцкі раман для тых, хто ўжо абірае ствараць персанажаў у сваім уяўленні.
Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць у шторм ля берагоў нейкай паўднёвай краіны, высадзіць на бязлюднай выспе і выправіць на пошукі таты? І ў памочнікі ёй вызначыць двух іншапланетнікаў, адзін з якіх кот, а другі — кіт (хоць і не зусім)?
У гэтай кнізе безліч галавакружных прыгод, паміж якімі аўтар схаваў “сакрэцікіˮ: напрыклад, спосаб пабудовы паравой машыны. Калі гатовы да падарожжа, таямніц і нечаканых сяброў — далучайся!