Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах.
The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
Максім Крывіцкі –
Учора атрымаў кнігу у пачкамаце. Дзякуй за мажлівасць набываць і атрымліваць замовы. Гэта вельмі важна і неабходна. Кніга, яе змест, аздабленне, прадмова, пасляслоў’е пакідаюць самыя станоўчыя і прыемныя ўражанні. Адчуваецца што за гэтым стаіць каласальная супраца і выдаўца, і дызайнера, і перакладчыка. Хочацца адзначыць, што ідэя 2-х моўнага выдання : бліскучая і надзвычай удалая, якая насамрэч, ёсць каласальнай падтрымкай для беларускай мовы. Зычу і надалей працаваць і шчыраваць у гэтым накірунку: адкрыцці і папулярызацыі сусветных скарбаў прыгожага пісьменства праз пасярэдніцтва беларускай мовы. Напрыклад, калі такім чынам перакласці паэмы, драматургію Адама Міцкевіча – то гэта было б вялікім падмуркам для беларушчыны і проста справядлівасцю, зважаючы на паходжанне аўтара.
Таму плёну і посьпехаў у вашых пачынаннях, няхай усё вартае і патрэбнае рэалізуецца на ўсе 100 адсоткаў.
Усяго найлепшага.
Міхал Бараноўскі –
Прысягаць на крыві, што напішу водгук мне не прыйшлося… Марыя Мартысевіч кніжку падарыла так. Але, як чалавек адказны, колькі словаў скажу. Тройчы пачынаў чытаць… і тройчы граз на першым тузіне старонак. Спачатку злаваўся, потым паду
маў, што гэта ня проста так. З якой такой радасці мне прыдумалася, што паэма павінна чытацца лёгка. І сапраўды… Аўтар, то бок Адам Міцкевіч, пісаў “Гражыну” стылізаванай пад старапольскую мову і зрабіць пераклад не ўлічваючы гэтай асаблівасці паэмы, было б, як мінімум, дзіўнавата.
Цяпер беларускі чытач мае магчымасць пазнаёміцца з наваградскай легендай пра дзяўчыну-ваярку ў стылізацыі пад старабеларускую (тэрмін можаце выбраць свой, для мяне найменне не прынцыповае).
У раздзеле “Падзякі” Марыя аддае належнае “стылістычнай смеласці” паэтычнаму рэдактару перакладу Ігару Кулікову (трэба было насцярожыцца). Дзіва, што ад нечаканасці прабіцца праз тэкст з наскоку не атрымалася. І справа не толькі ў лексіцы, а ў нейкай дзіўнаватай густаце сказа, якую рассмакаваў толькі з сярэдзіны паэмы.
(праўда, было адчуванне, што якраз з сярэдзіны, чытача ўсё такі крыху пачалі шкадаваць – крыху).
І толькі на “Эпілогу выдаўца” далі глынуць звыклага паветра напоўніцу.
Можна было б паспрабаваць выбраць самыя характэрныя кавалкі, але пайду прасцейшым шляхам і пакажу ўступ паэмы ў розных перакладах каб вы маглі скласці самастойнае ўяўленне.
Адам Міцкевіч:
Coraz to ciemniéj, wiatr północny chłodzi,
Na dole tuman, a miesiąc wysoko,
Pośród krążącéj czarnych chmur powodzi
We mgle nie całe pokazował oko;
I świat był nakształt gmachu sklepionego,
A niebo nakształt sklepu ruchomego,
Xiężyc jak okno którędy dzień schodzi.
Марыя Мартысевіч:
Усё цямней. Паўночны вецер вые,
Туман унізе, маладзік высока
Ня ў змозе чэрнядзь хмараў зьдзерці з выі
Няпоўнае яўляў скрозь цемру вока;
І сьвет быў гмах, замураваны сьлепа,
Быў небасхіл адным рухомым склепам,
Вакном быў месяц – промні веснавыя.
Кастусь Цвірка:
Дзьмуў вецер з поўначы. Згушчаўся морак,
Туман па доле слаўся. Месяц плыў высока –
Ён толькі зрэдчас з неба цёмнага, без зорак,
Між чорных хмар сваё паказваў вока.
І свет увесь пад месяца мігценне
Бы плыў кудысь – як і нябёс скляпенне.
Сяргей Дзяргай:
Цемра ды вецер, ды стынь на абшары,
Доле — туман, а высока-высока,
У каламуці раз’юшанай хмары,
Месяц няпоўным паблісквае вокам;
Свет, нібы склеп, змураваны з камення,
/Неба ж над ім, як глухое скляпенне.
Цемра паўночная. Ранне далёка.
Пятро Бітэль:
Штораз цямней, праймае золкі вецер,
Туман ля споду, а ўгары высока
Між чорных хмараў у сівым прасвеце
Няпоўны месяц сонна жмурыў вока.
І свет здаваўся велічэзным гмахам,
А неба ў ім жывым скляпеннем-дахам,
А месяц тым акном, адкуль дзень свеціць.
і няхай будзе…
Арсений Тарковский:
Дул ветер — и холодный и сырой.
В долине — мгла. А месяц плыл высоко,
Средь круговерти чёрных туч порой
Ущербное показывая око.
Вечерний мир — как сводчатый чертог:
Вращающийся свод его поблёк.
И лишь окно чуть брезжит одиноко.
Неаднойчы адзначаў, што найлепш перакладчыкам даюцца творы блізкія ім самім, калі гэта не проста работа, але магчымасць выказаць нешта сваё.
І справа не ў перацягванні коўдры з Міцкевіча на Мартысевіч (чамусьці ўявіў сабе гэта літаральна)… а ў магчымасці працягнуць “сармацкую” тэму, якая так удала выйшла ў Марыі ў яе ўласнай паэме.
Такі сабе спін-оф… ці хутчэй прыквэл з напаўміфічнага сусвету ў якім зарыфмаваліся творамі два аўтары.
Пераказваць сюжэт ня мае сэнсу, людзі адукаваныя яго і так ведаюць, а такім як я… навошта лішнія спойлеры.
Твор дапоўнены гістарычнымі каментарыямі (як я зразумеў, упершыню перастворанымі на беларускай мове), каментарыямі перакладчыцы да каментароў, слоўнікам архаізмаў, якія ўжываліся ў паэме і эсэ-паслямоўем Марыі Мартысевіч.
У каментарах вельмі ўразіла гісторыя пахавання Кейстута (па Стрыйкоўскаму):
“Цела яго Скіргайла, брат Ягайлаў, у Вільню пачціва, водле княжага абычаю, перабавіў, а зладзіўшы вялікі стос з дроваў сухіх на Віленскім капішчы, водле звычаю бацькоўскга язычніцкага згатаваў усякія патрэбы для спалення цела; тамсама ўбраўшы яго ў шаты княжацкія, з шабляй, з кап’ём і з сайдаком, паклалі яго на стос дроваў, а пры ім слугу вернага жывога, каня найлепшага жвавага ў збруі, пару хартоў, сокалаў і выжлаў, кіпці рысі й мядзьведзя і трубу паляўнічую; потым учыніўшы багам модлы й ахвяры ды апяяўшы справы яго, якія за жыццьцё ўчыніў, запаліў ён стос дроваў смольны, і так усё цела згарэла; попел потым і косткі спаленыя браўшы, у труне пахавалі. Такім быў скон і пахаванне слаўнага князя Кейстута”.
У паслямоўі распавядаецца гісторыя стварэння перакладу, а таксама гісторыя самой паэмы ў бойкім, папулярным стылі Мартысевіч. Яно мо і не адпавядае агульнаму акадэмічнаму духу выдання, але, прынамсі, будзе прачытанае, у адрозненні ад большасці падобных артыкулаў. Розныя ракурсы і зададзеныя кантэксты раскрываюць прыхаваныя сэнсы паэмы… а яны там ёсць. І чытаць пра гэта сапраўды цікава. Тэкст напісаны з павагай да папярэднікаў (перакладчыкаў) і ўдзячнасцю судаследчыкам тэмы.
Калі казаць пра аўтарскую тэхналогію перакладу, то раю асаблівую ўвагу звярнуць на падтэму “Прынцыпы новага перакладу “Гражыны”, у якой дэталёва асвятляюцца задачы, якія ставіла перад сабой Марыя Мартысевіч і спосабы, якімі гэтыя задачы вырашаліся (архаізацыя – праз увядзенне паасобных словаў старапольскай мовы; рэгіяналізацыя – праз увядзенне беларускіх дыялектызмаў; спроба праз нагрувашчванне архаічнай лексікі захаваць сугестыю арагінала і г.д.)
Можна было б абысціся без высноў, але… Гэтае выданне каштоўнае не толькі тэкстам новага перакладу, а ўсёй кнігай цалкам.
Неяк так…
Водгук Міхала Бараноўскага з сайта bellit.store.