• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Пераклады Срэбная дарога. Сціна Джэксан
    Самы цымус. Алесь Белы [BLR]
    Самы цымус. Алесь Белы [BLR] 89,00 zł
    Назад да тавараў
    Чорны абеліск. Эрых Марыя Рэмарк
    Чорны абеліск. Эрых Марыя Рэмарк 63,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Срэбная дарога. Сціна Джэксан

      Rated 5.00 out of 5 based on 1 customer rating
      (1 customer review)

      35,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Пераклад са шведскай Алены Казловай.

      Сучасны шведскі дэтэктыў, які быў прызнаны ў скандынаўскіх краінах найлепшай кнігай у гэтым жанры ў 2018 годзе.

      Мяккая вокладка, кішэнны фармат, 305 с.

      4 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (1)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Гэты псіхалагічны трылер пераносіць чытача ў змрочныя лясы поўначы Швецыі, дзе на фоне бясконцых белых начэй разгортваецца гісторыя, напоўненая стратай, адчаем і пошукам.

      Тры гады таму Ліса, шаснаццацігадовая дачка Леле, знікла без следу на “Срэбнай дарозе” (E45) — пустынным участку шашы, які цягнецца праз усю паўночную тайгу. З таго часу Леле, знішчаны горам бацька, не можа знайсці сабе месца. Кожную летнюю ноч ён садзіцца ў свой стары аўтамабіль і едзе па гэтай дарозе, шукаючы хоць нейкія прыкметы дачкі, ігнаруючы ўсе парады паліцыі і ўласны здаровы сэнс.

      Яго жыццё ператварылася ў бесперапыннае блуканне паміж надзеяй і адчаем. Калі ў суседняй вёсцы знікае яшчэ адна дзяўчынка, Леле ахоплівае новая хваля маніі: ён упэўнены, што гэтыя падзеі звязаны. У гэты час у яго жыцці з’яўляецца Мея, дзяўчына, якая змагаецца з уласнымі дэманамі і імкнецца пакінуць поўнач.

      «Срэбная дарога» — гэта атмасферная, пранізлівая гісторыя пра тое, як далёка можа зайсці чалавек, каб вытрымаць невыносную страту, і як доўга можа захоўвацца вера ва ўмовах безнадзейнасці.

      Водгукі (1)

      1 review for Срэбная дарога. Сціна Джэксан

      1. Валянціна Кароткіна – 19 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Дэтэктыў – абсалютна не харэктэрны для маіх чытацкіх упадабанняў жанр. Намагалася ўзгадаць, калі папярэдні чытала, і нічога апроч нейкага зусім просценькага крымінальнага сюжэта, які чытаўся а 3й ночы на торуньскім вакзале ў чаканні цягніка і выключна з мэтай падвышэння слоўнікавага запасу польскай ў 2011м, згадаць не змагла.

        “Срэбная дарога” Сціны Джэксан зусім выпадкова патрапіла ў адпачынкавую валізу ў апошні момант, і я пра гэта не пашкадавала. На вокладцы пазначка “Лепшы скандынаўскі дэтэктыў 2019 года”. Лепшасць параўнаць не магу, бо іншых не чытала, але гэты апынуўся харош. Скандынаўскую атмасферу вусцішы, пустэчы, бязлюднасці , самоты адчуваеш напоўніцу. Пераклад Алены Казловай асобнымі слоўцамі, кшталту мальцы ці прасека, у беларускую рэальнасць зрэдчас вяртае, але глыбіня і стэрыльнае святло поўначы не адпускае на працягу ўсёй кнігі.

        Два паралельныя светы спакутаванага бацькі Леле і самотнай дзяўчыны падлетка Мэі паказваюць гэты бясконцы паўночны дзень і суцэльную белую ноч па-рознаму. У Леле – гэта срэбная дарога, на якой ён бясконца тры гады шукае сваю дачку… Свет напоўнены роздумам, рухам, цыгарэтным дымам і прасторай, прасторай ночы.

        Для яго самае брыдкае ў цемры было тое, што яна прымушала яго бачыць сябе самога, што ўсё звярталася да ўнутранага.

        Свет Мэі – ліпкая безвыходнасць і задушша трохкутнага паддашка, напоўненае болем і страхамі, з якіх яна кідаецца прэч у каханне.

        Мэя глядзела на патыліцу Карла-Юхана, на якой завіваліся валаскі, і адчувала хваляванне ў жываце, быццам унутры яе нешта прачнулася. Нешта нове і незнаёмае.

        Яна кінула курыць ужо на наступны дзень. Так імгненна яна закахалася. Яна думала пра яго водар, як за ім схавалася ўсё астатняе.

        Страх суправаджае і герояў, і чытача штохвілінна.

        Вельмі я ўпадабала чаргаванне паралеляў гэтых двух светаў па главах. Але на пэўным моманце гэтая чарга паламалася, і гэта нават трошкі раззлавала. У другой частцы гэтыя светы сустрэліся, і з’явілася трэцяя паралельная рэальнасць, напоўненая страшным болем і гвалтам… Праз яе і знойдуцца адказы на ўсе пытанні. Але спойлерыць не буду.) На тое ён і дэтэктыў, каб трымаць напругу чытача да фіналу.

        Скажу яшчэ толькі, што тэкст вельмі кінематаграфічны, і апісанні прыроды і дыялогі выбудаваныя так, што ў іх уключаешся і бачыш унутраным зрокам карцінку дастаткова выразна. Не шукала, ці ёсць фільім па гэтым сюжэце, я б глянула, хоць і ведаю развязку.

        … дарога змяілася перад ім, імкнулася наперад і праразала свой шлях, быццам талая вада праз глебу, ствараючы сувязь паміж людзьмі на добрае і на злое, каб нарэшце ўпасці ў мора і знікнуць. Калі б не дыханне побач з ім, яго б, відаць, зноў узялі ў палон добра знаёмыя яму адчай і бездапаможнасць. Але цяпер да яго прыйшло разуменне, што яму больш не трэба ездзіць бясконца.

        Пошук быў скончаны.

        P.S.: рэпліка другараднага героя, ветэрана афганскай вайны на астачу: “Людзі, якія ўсміхаюцца без дай прычыны, свецяць зубамі, каб прывабіць да сябе іншых. Гэта ў іх сядзіць зло.”

        Водгук Валянціны Кароткінай з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Два месяцы. Марыя Кунцэвічова [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      39,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ніхто не чакае. Маша Калека [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      26,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Яшчэ адзін дзень жыцця. Рышард Капусцінскі [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      35,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Апошняе жаданне. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,59 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Кроў эльфаў. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,59 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ледзяны Волат. Сакрыс Тапеліюс

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      43,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Размовы з сябрамі. Салі Руні

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      53,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Чорны абеліск. Эрых Марыя Рэмарк

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      63,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 2a89c13066e3251caa7b84bf84f1a346 Зэкамерон. Максім Знак [EN] 60,00 zł
        • 1771f17bb6c9d21ac6aff7aec012f238 Лірыка. Наста Кудасава 40,00 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык