• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Дзеткам Стукі-грукі — што за гукі. Андрэй Скурко
    Налепкі MARA (розныя)
    Налепкі MARA (розныя) 25,00 zł
    Назад да тавараў
    Што робяць пачуцці? Ціна Азевіч
    Што робяць пачуцці? Ціна Азевіч 53,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Стукі-грукі — што за гукі. Андрэй Скурко

      Rated 5.00 out of 5 based on 1 customer rating
      (2 customer reviews)

      55,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Вершы пра інструменты. 0+
      Малюнкі Волі Кузьміч.

      16 с., 230х280 мм, кардон.

      Выдавецтва

      Gutenberg Publisher

      ISBN

      978-83-68016-09-3

      445 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (2)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Гісторыі пра інструменты і іх магчымасці.

      Свежыя навіны! Чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі? Кот схапіўся за дрыль: што ён задумаў? Падсілкаваўшыся кашай, перакусваем жалезны дрот!

      Стукі-грукі —
      Што за гукі?
      Малаток я ўзяў у рукі.
      Ён вялікі і цяжкі.
      Я іду шукаць цвікі!


      Змест

      • Малаток
      • Гаечны ключ
      • Пласкагубцы з абцугамі
      • Адкрутка
      • Шрубакрут
      • Трымер і газонакасілка
      • Дрыль
      • Сякера
      • Нажоўка
      • Рубанак
      • Рулетка
      • Пра іголку ды нітку
      Водгукі (2)

      2 reviews for Стукі-грукі — што за гукі. Андрэй Скурко

      1. Яўген Вашчылка – 19 мая, 2024

        Rated 5 out of 5

        Кніжка шыкоўная, сыну дужа спадабалася (як і папярэдняя – “Хто жыве ў гаражы”). Вершы простыя і запамінальныя, выявы прыемныя, якасныя.

      2. kniznyja_razmovy – 12 студзеня, 2026

        Гэта другая кніга Андрэя Скурко ў выдавецтве @gutenbergpublisher у афармленні Волі Кузьміч @animatarka. І яна такая ж яркая, вясёлая і трывалая (бо з картону!), як і папярэдняя.

        📚 Цешуся, калі выходзяць сучасныя дзіцячыя кнігі менавіта беларускіх аўтараў і аўтарак. Бо іх мала. Не, дзяржвыдавецтвы друкуюць шмат рознага, але гэта пераважна аднастайнае, нуднае, неактуальнае.

        👦🏻👧🏼 Дзіцячых вершаў пра тое, што напраўду цікава малечы, пра побытавае, штодзённае, з гумарам і без спробы павучаць, мала. Але – становіцца болей, бо апошнім часам выйшлі ажно некалькі кніжак Андрэя Скурко: “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў” і “Хачу ўмець чытаць” (абедзьве – у выдавецтве @technalohija.publisher), і ўзгаданая вышэй “Хто жыве ў гаражы”. А яшчэ быў пераклад Чукоўскага, дзе вядомы нам с дзяцінства Айбаліт стаў доктарам Будзь-Здароў. Пазітыўнае мысленне ў справе ☺️

        📘 У новай кнізе чытачоў чакаюць малаток, гаечны ключ, пласкагубцы з абцугамі, адкрутка, шрубакрут і дрыль, трымер і газонакасілка, сякера ды нажоўка і г.д.

        📌На світанні даўняй эры
        Чалавек зрабіў сякеру.
        І з сякераю ў руках
        Смела крочыў па лясах.

        Будаваў сякерай хаты
        І вялікія фрэгаты,
        Дзёўб і сек, часаў, раўняў,
        Часам ворагаў ганяў.

        📏 Сітуацыі вельмі жыццёвыя для дзяцей і іх бацькоў. Напрыклад, пра вымярэнне ўсяго і ўсіх рулеткай: у нас так заўсёды, калі рулетка трапляе ў дзіцячыя рукі.

        📌 Маме з татам змерым рост,
        А сабаку змерым хвост,
        І канапу, і пліту,
        Даўжыню вусоў – кату.

        🌱 Альбо гісторыя пра ранішнюю газонакасілку, якая не дае спаць. Бо хто ж не прачынаўся пад такія гукі ўлетку?

        📌… А за ёй прачнуўся трымер,
        Майстар грукату і дыму.
        І ў Карэлічах, і ў Рыме
        Чуем мы ягоны спеў
        На газонах сярод дрэў…

        … Калі я дарослым стану,
        Дык касіць не буду рана.

        🎨 У кніжцы багата вясёлых малюнкаў, якія будзе цікава разглядаць і дзецям, і дарослым. Гэтым разам героі вершаў нават маюць імёны: напрыклад, на малюнках ёсць адкрутка Людка, сякера Валера і нажоўка Жанэт, рулетка Светка і рубанак Янак. І нават іголка Івонка – для маёй малечы 🪡

        Водгук Кацярыны (@kniznyja_razmovy) з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 10,93 злотых праз Orlen Paczka.
      • ад 14,99 злотых праз пачкамат InPost.
      • ад 15,99 злотых кур’ерам.
      • Дастаўка ў пачкамат Orlen для замоваў ад 150 злотых БЯСПЛАТНАЯ.
      • Дастаўка кур'ерам дадому для замоваў ад 250 злотых БЯСПЛАТНАЯ.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь не адпраўляем.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      беларуская кніга для падлеткаў "Соня стой"
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Соня, стой! Саша Гук

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      38,50 zł
      Хрушч - кніжка для дзяцей
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Хрушч. Ян Бжэхва [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Дзеткам, Кнігі
      Rated 0 out of 5
      26,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      «Каток-пестунок»: вершы, забаўлянкі, калыханкі

      Кнігі, Паэзія, Дзеткам
      Rated 0 out of 5
      55,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Віня-Пых. Алан Мілн

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      48,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Дзівосныя гісторыі на дабранач. Эрвін Мозэр

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      75,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ледзяны Волат. Сакрыс Тапеліюс

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      43,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты. Эрых Кэстнэр

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      30,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Што робяць пачуцці? Ціна Азевіч

      Дзеткам, Кнігі, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      53,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • d90b235ab464efc92026200a86c75397 E-book Пентаквантар. Кніга другая. Арцём Шуканаў 36,00 zł
        • 5fa35e84ffce47a8d83884983f068b47 E-book Пентаквантар. Кніга першая. Арцём Шуканаў 36,00 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык