Апісанне
Гэта калода з 84 мэтафарычных карт.
Яе стварыў Сяржук Саĭ на базе беларускіх прымавак.
Калода пабудаваная на сістэме Карагод: 8 карт-крышталёў, прывязаных да беларускіх святаў і псіхалагічных сфер жыцця (духоўнасць, пакліканне, сяброўства, сям’я, самаразвіццё, праца, здароўе, адпачынак), і 72 карты-камяні з беларускімі фразеалагізмамі пад кожным крышталём.
Калода таксама ўключае 3 персанальныя карты (для цябе, твайго партнёра і сябра) і 1 пустую карту.
Сяржук з аднадумцамі распрацавалі альтэрнатыўную версію беларускай лацінкі, якую назвалі Латкай. Гэта не спроба раскрытыкаваць традыцыйную лацінку, а пошук і тэставанне новых формаў і падыходаў. Бо беларусы заўжды імкнуцца ўсё ўдасканаліць!
Інструкцыя да калоды ўтрымлівае расклады (Хвокус, Тады-Тут-Там, Выбар, Карагод) і тлумачэнне транслітэрацыі Латкай.
Малюнкі створаныя пры дапамозе ШІ пад кіраўніцтвам аўтара.

Водгукі
Водгукаў пакуль няма.