• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Дзеткам Хлопец Томас. Tomas the Boy. Сяргей Календа
    Халодныя землі - сучасная беларуская літаратура
    Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх 59,00 zł
    Назад да тавараў
    Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне Караля. Дж. Р. Р. Толкін
    Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне Караля. Дж. Р. Р. Толкін 92,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Хлопец Томас. Tomas the Boy. Сяргей Календа

      Rated 5.00 out of 5 based on 2 customer ratings
      (2 customer reviews)

      55,00 zł

      Проза, на беларускай і англійскай мовах. 0+
      Ілюстрацыі Марыі Шэндзель.

      89 с., 200х200 мм, цвёрдая вокладка, каляровы друк.

      Выдавецтва

      Gutenberg Publisher

      ISBN

      978-83-68016-33-8

      482 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (2)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Калі кожны дзень жыцця — гэта прыгода, так важна, каб побач быў тата, які заўжды знойдзе правільныя словы.

      Гэтая кніга — зборнік забаўных гісторый пра хлопца Томаса. Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд на кожнае здарэнне. На шчасце, яго тата знаходзіць паважлівыя спосабы, каб паказаць малому тое, што адбываецца, выхаваць павагу да іншых, але і навучыць добра бавіць час.

      Раней свет пабачыла іншая кніга Сяргея Календы — “Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy”. Томас падрос, яго гісторыі таксама падраслі, аднак засталіся такімі ж праўдзівымі і вясёлымі.


      Змест

      • Салёнае мора
      • Кніжная падтрымка
      • Цяжка дачакацца 
      • Як трэба спяваць
      • Чэмпіянат свету
      • Таньчыць танцы
      • Як правільна карміць
      • Драўляная палачка
      • Мытая машына
      • Выхаванне наадварот
      • Хадзі паглядзі
      • Самалёты
      Водгукі (2)

      2 reviews for Хлопец Томас. Tomas the Boy. Сяргей Календа

      1. kniznyja_razmovy – 12 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Два дні запар чытаем гэтую кнігу з Івонкай, а разам з Захарам – чытаем яе ж перад сном. І вось што маю сказаць: зноўку Сяргей напісаў кнігу, якая даспадобы і старэйшаму, і малодшай. А ў іх, між іншым, 6 гадоў розніцы ☺️

        📘 Калі вы раней чыталі “Хлопчыка Томчыка”, то: гэта прыблізна тое самае, толькі гісторый болей і болей ілюстрацый. А яшчэ – бацькоўскага дзэну, асабліва ў таты Томаса.

        📗 Калі вы “Хлопчыка Томчыка” не чыталі, то: гэта іранічныя, крыху дзівакаватыя, быццам простыя на паверхні, але з падсэнсамі і падтэкстамі, гісторыі пра хлопца Томаса і яго сям’ю: маму, тату і старэйшага брата. З Томасам здараецца шмат рознага, і не заўсёды гэта лёгка даецца бацькам 😅

        ✨ Мне падабаецца, што аўтар расказвае пра Томаса спакойна, з уласцівым яму покерфэйсам. Падабаецца і тое, як ён выкарыстоўвае паўторы, дробныя дэталі. А часам – і нечаканыя фіналы. Здаецца, мусіла быць яшчэ штосьці, але – не, на наступнай старонцы ўжо новая гісторыя. І вось акурат у гэтым месцы пачынаецца самае цікавае: абмеркаванні і разважанні.

        🌿 Гэтая кніга адрозніваецца ад першай лірычнымі замалёўкамі, апісаннямі прыроды і надвор’я. Адчуваецца, што Томас падрос, а разам з ім – і патэнцыйныя чытачы. Івонка, якой цяпер 3 гады, яшчэ ў катэгорыі чытачоў “Хлопчыка Томчыка”, а вось 9-гадоваму Захару добра ідзе “Хлопец Томас”, хаця герой і адчувальна маладзейшы за чытача.

        👦🏻 Захар шмат смяяўся падчас чытання: і з тэлевізара, які Томас “пакарміў” сокам, і з чыстай машыны, якую Томас забрудзіў, чыхнуўшы з булачкай у роце. А гісторыя пра цацкі, якія зніклі, пакінуўшы для гульняў звычайную палку, стала нагодай для дыскусіі. Як і гісторыя пра тое, як Томас клікаў да сябе бацькоў і не хацеў прыходзіць сам, каб нешта паказаць.

        👌🏼 Атрымалася файная кніжка, якую я шчыра раю. Яна, дарэчы, на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску. Можна чытаць і так, і так. І весела, і карысна.

        Водгук Кацярыны (@kniznyja_razmovy) з сайта bellit.store.

      2. В. Г. – 12 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Народная мудрасць сцвярджае, што чужыя дзеці растуць хутка. Здаецца, во днямі выйшла кніга Сяргея Календы пра хлопчыка Томчыка, а вось ужо і другая просіцца ў рукі – пра Томаса. Вырас хлопчык…

        Не ведаю планаў Сяргея Календы, але калі ён такім чынам будзе адзначаць пэўныя перыяды жыцця свайго сына, то гэта будзе выключны для беларускай дзіцячай літаратуры праект.

        Гэта кніга зроблена з любоўю. Далібог, не даводзілася раней бачыць такога: тэкст напісаны – з любоўю, створаны малюнкі – з любоўю, звярстана кніга – з любоўю. І ўсё разам пакідае шчымлівае адчуванне сузірання бацькоўскіх шчырых пачуццяў (пад “бацькоўскіх” варта разумець любоў бацькі і маці, якія тут прысутнічаюць абое).

        Асабліва кінуліся ў вочы кавалкі тэксту на старонцы – як і ў першай кнізе, беларускі тэкст размяшчаецца поруч з ангельскім. Што цікавае і падкрэслівае трапяткасць стваральнікаў кнігі: тэксты амаль паўсюль роўныя па аб’ёме, чаго дасягнуць, хай пацвердзяць мае словы перакладчыкі, надзвычай складана.

        Гэта тое, што тычыцца знешняга, прэзентацыйнага боку кнігі.

        А калі пачытаць, дык цешышся думцы: начынне адпавядае ўпакоўцы.

        Кніга, сапраўды, атрымалася менавіта такой, якая лічацца дзіцячай: яе цікава пачытаць дарослым і паслухаць дзеткам. Сяргей Календа пайшоў шляхам не стварэння нейкага дзівоснага свету – ён паставіў у цэнтр звычайнага свету свайго сына – і сваю сям’ю – і цяпер глядзіць на іх, як на сапраўдны цуд.

        Быццам бы самыя простыя, будзённыя гісторыі адбываюцца ў сям’і, дзе падрастае дзіця. Што незвычайнага? Ды тое, што нараджаецца Асоба. Маленькі чалавечак пачынае разумець гэты свет, родных людзей, ён прапускае праз сябе асаблівасці і акалічнасці, ён асэнсоўвае асяроддзе і сваё месца ў ім. “Бач, характар прабіваецца”, – казалі незласліва ў такія часы бабулі і дзядулі на сваіх маленькіх унукаў, якія ўжо сваімі учынкамі акрэслівалі сваю самасць.

        Менавіта за гэтым назіраюць тата і мама, і канешне ж, нейкім чынам, па-рознаму, імкнуцца ўздзейнічаць на працэс фарміравання. Такім чынам, з другога боку – гэта карысная кніжка для тых, хто гадуе першае дзіця. Адно варта разумець, што Сяргей Календа не вынаходзіць ровар і не заклікае “Рабіце як я!”. Не і не. Ён расказвае пра свой асабісты вопыт – і тым гэты вопыт асабліва карысны, што ён і шчыры, і не выключна дадатны. Таму вельмі дарэчы во такое правіла:

        А калі не атрымлівалася
        Казаў сам сабе
        “За гэта лайк не ставім”

        Гэты вопыт бацькоўства багаты на дзеі, ён тычыцца самых розных бакоў росту маленькага чалавека. Недзе нечаму трэба вучыцца: павазе да іншых, правілам побыту, недзе пераадольваць самае складанае – псіхалагічныя бар’еры, якія дарослым без вопыту бацькоўства пададуцца і смешнымі (той жа страх перад унітазам). А недзе вучыцца стрымліваць сябе. Зноў жа, паколькі гэта сапраўды практычны вопыт, апісанне пройдзенага шляху набывае асаблівую цікавасць.

        Засталося пагаварыць пра сам тэкст. Календа ўмее пісаць, тут Амерыку не адкрыем. Ды гэты тэкст – вельмі асаблівы. З аднаго боку – самая звычайная проза, разбітая ў слупок. Але яна нечакана пачынае гучаць вершам, у яе з’яўляецца свая рытміка, якая цудоўна перадае настрой і атмасферу. Белы гэта верш ці верлібр, ці нешта іншае – я невялікі знаток паэзіі. Галоўнае для мяне – гучанне і лад. Яны ёсць, што дадае каштоўнасці кніжцы.

        У Вільні самалёты
        прызямляюцца і сядаюць
        акурат у горадзе,

        пралятаючы раўнютка
        над тым раёнам,

        дзе жыве Томас.
        І самалёты добра чуваць
        вясной, летам і восенню,
        асабліва ў кватэры
        з адкрытымі вокнамі.

        Добрая кніга. І не проста зробленая добра, але насычаная дабрынёй.

        Водгук В. Г. з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хрушч - кніжка для дзяцей
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Хрушч. Ян Бжэхва [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Дзеткам, Кнігі
      Rated 0 out of 5
      26,00 zł
      8ec17441572569c750e229465026d8cb
      a8e9735b387c23bee538a6c0a0dac57d
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Хто жыве ў гаражы Андрэй Скурко

      Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      47,25 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      «Каток-пестунок»: вершы, забаўлянкі, калыханкі

      Кнігі, Паэзія, Дзеткам
      Rated 0 out of 5
      55,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Віня-Пых. Алан Мілн

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      48,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Жэўжык. Музычныя інструменты

      Дзеткам, Кнігі
      Rated 0 out of 5
      30,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кропля ў космасе. Аляксандр Ждановіч

      Кнігі, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      34,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Мора ў горадзе. Эльга Папова

      Дзеткам, Кнігі, Проза
      Rated 0 out of 5
      48,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Чараўнік краіны Оз. Фрэнк Баўм

      Дзеткам, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      70,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 4f5b66892442b28c2dcfbbf07955d707 E-book Libido. Илья Син [BLR] 19,90 zł
        • 8e29fe7b0755942ec2006d47d80bf343 E-book Путь мелкой сволочи. Ева Вежновец [BLR] 19,90 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык