Апісанне
«Як я была малалеткай» — аўтафікшн, які стаў падзеяй для сучаснай літоўскай літаратуры. Гэта дзёрзкі і непрыхарошаны аповед пра сталенне дзяўчыны, якая шукае сябе ў постсавецкай краіне крывых люстэркаў. Савецкае дзяцінства, юнацтва ў Вільні апошняга дзесяцігоддзя XX ст., жыццё за мяжой, дактарантура, каханні, сэкс, вандроўкі, тусоўкі, няўдалыя спробы пісаць… Ці можа быць так, што ніводная з існых «жаночых» роляў, ніводная ідэнтычнасць не падыходзіць — спаўзае, як кепскія калготкі?
Віргінія Кульвінскайтэ — пісьменніца, літаратурная крытык. Дэбютавала зборнікам паэзіі «Двайнік» (2017, Naujas vardas). Раман «як я была малалеткай» (2019, Kitos knygos) — другая кніга аўтаркі. Таксама выдала зборнік апавяданняў «Чатыры» (2023, Kitos knygos).


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.