Апісанне
Пасля 2020 года тысячы беларусаў мусілі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі. Па–рознаму склаўся іх лёс, але кожная іх гісторыя — каштоўная. У гэтый кнізе — 64 гісторыі — галасы тых, хто з нуля, з годнасцю і моцнай надзеяй, пачалі новае жыццё ў польскай Познані — адным з мноства гарадоў, дзе з’явіліся вялікія супольнасці новай беларускай дыяспары.
Гэтыя галасы не павіны згубіцца, яны павінны стаць часткай нашай гісторыі — эміграцыі, народу, краіны. Яны натхняюць і зачароўваюць, бо сведчаць пра асабістую моц і пра сілу супольнасці.
Журналіст Павел Залескі быў адным з тых, хто мусіў выехаць у 2020 годзе. Ён пачаў запісваць для радыё гісторыі тых, хто ў сваіх гарадах і мястэчках выходзіў на плошчы з бел–чырвона–белымі сцягамі, каго арыштоўвалі, катавалі, судзілі, каму давялося з’ехаць з адным заплечнікам і нанова ўладкоўваць сваё жыццё ў чужой краіне. Ён імкнуўся занатаваць тое, як за кароткі час многія з нас эвалюцыянавалі ў сваёй свядомасці, што мы перажылі, аб чым мы тады марылі і што з гэтага атрымалася цяпер.
„Чытаючы гэтую кнігу, вы ўбачыце, як моцна пераплятаюцца лёсы людзей, якія імкнуцца да лепшай будучыні, не забываючы пра сваё мінулае. Кожны герой — гэта асобны сусвет са сваімі выпрабаваннямі і перамогамі, але ўсе яны аб’яднаныя адным: жаданнем жыць поўным жыццём, нягледзячы на ўсе цяжкасці. Іх прыклады вучаць нас, што нават у найцяжэйшых абставінах можна знайсці сілы для таго, каб стварыць нешта новае і каштоўнае.“ (Яланта Смялоўская, кіраўнічка Беларускай службы Польскага радыё)


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.