Апісанне
У Паркера застаўся толькі тыдзень. Яго сябра, дасведчаны гулец на палітычнай сцэне Германіі, запрасіў яго стаць медыякансультантам і аўтарам прамоў для перспектыўнага маладога палітыка. Паркер прагне перамогі, яму патрэбны кантракт і грошы. Але больш за ўсё яму патрэбны новы пачатак.
Кніга Паркера пра коўчынг стала бестселерам і прынесла яму сусветную рэпутацыю генія рыторыкі. Ён нават быў запрошаны паўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Але з таго часу мінула шмат гадоў, і цяпер ён перажывае свой пераломны момант. Падобна на тое, што ён ніколі па-сапраўднаму не здолеў спыніцца і перавесці дыханне з таго моманту, як студэнтам з’ехаў у ЗША. Паркер — працоўны качэўнік з глабальнымі сувязямі — заўсёды гатовы кінуць усё і з’ехаць, калі нехта становіцца яму занадта блізкім. Таму апошняя дзяўчына яго і пакінула.
Цяпер ён зноў у Германіі. І Анэлі Шнайдэр, амбіцыйная і загартаваная памочніца яго новага кліента, штораз кідае яму новыя выклікі.
Маціяс Гёрыц — паэт, драматург, перакладчык і раманіст з Германіі. Аўтар раманаў «Der kurze Traum des Jakob Voss» («Кароткі сон Якоба Фоса», 2005), які атрымаў прэмію Мары Касэнс за дэбютны раман на нямецкай мове, «Träumer und Sünder» («Мараць і грашаць», 2013), уганараванага прэміяй Роберта Гернхарта, і «Die Sprache der Sonne» («Мова Сонца», 2023). Першы паэтычны зборнік М. Гёрыца «Tools» выйшаў у 2011 годзе. З таго часу аўтар выдаў яшчэ два зборнікі вершаў. Жыве ў Сент-Луісе (ЗША), дзе выкладае і займаецца даследчыцкай працай ва ўніверсітэце. Па-беларуску яго паэтычны зборнік «Кароткая гісторыя сэрца» ў перакладзе Вольгі Гапеевай выйшаў у 2019 годзе.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.