Апісанне
«Чаму праўда такая слабая» — двухмоўны зборнік філязофскіх, сацыяльных і міталягічных вершаў аднаго з найяскравейшых сучасных беларускіх аўтараў — Алеся Аркуша. Тэксты, перакладзеныя на польскую мову Бэатай Сівек, адлюстроўваюць складаныя пытаньні нацыянальнай ідэнтычнасьці, штодзённасьці і літаратурнага самавыяўленьня, пададзеныя праз парадоксы, прыпавесьці і аўтарскую іронію.
Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін)
Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар больш як дваццаці кнігаў паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, украінскую, расейскую і гішпанскую мовы, друкаваліся ў часопісах «Czas Kultury» (Познань), «Borussia» (Ольштын), «Український засів» (Харкаў) і інш. Выдавец легендарнага самвыдатаўскага альманаху «Ксэракс Беларускі», якому на зьмену прыйшоў літаратурны альманах «Калосьсе». Стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкай суполкі «Полацкае ляда». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Бэата Сівек — польская літаратуразнаўца, дасьледніца беларускай літаратуры і драматургіі, перакладніца. Доктарка габілітаваная ў галіне літаратуразнаўства. Узначальвае катэдру расейскай, украінскай і беларускай літаратураў у Люблінскім каталіцкім унівэрсытэце. Аўтарка шматлікіх манаграфіяў, навуковых артыкулаў і рэфэратаў.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.