Апісанне
Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у артыкулах і раздзелах манаграфій. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, змешчаных у яе даследаваннях.
У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку будзе дакладным сказаць, што аўтарка знайшла сваю тэму. Чытанне кнігі стварае ўражанне, што для Дароты Міхалюк гэта была не проста праца, народжаная з пачуцця абавязку напісаць дысертацыю, неабходную для акадэмічнай кар’еры, але і грандыёзная інтэлектуальная прыгода, якую найлепш характарызуюць два сказы ва ўводзінах: «Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў, нечаканыя павароты, рамантычныя героі. Урэшце — трагічны фінал беларускай незалежніцкай ідэі і яе прыхільнікаў».
Гэта выдатная сітуацыя для навукоўца, калі даследчая праблема паглынае яго гэтак жа моцна, як сенсацыйны раман аматараў гэтага жанру. (праф. Яўген Мірановіч).
Дорота Михалюк, Dorota Michaluk, Дарота Міхалюк, Dorota Michaliuk, Дорота Михолюк, Дарота Міхалюк, Dorota Michalukova, D. Michaluk.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.