Апісанне
Апавяданні і эсэ выдатнага пісьменніка і гісторыка нашай сучаснасці Уладзіміра Арлова — гэта багатая спадчына, якая ствараецца аўтарам і па якой нашчадкі, без сумневу, будуць асацыяваць наш час. Зборнік апавяданняў і эсэ Арлова праводзіць нас праз увесь складаны і пакручасты шлях беларускага народа.
Творы Арлова, дзякуючы майстэрству аўтара, дазваляюць нам без машыны часу падарожнічаць і адчуваць сваю прысутнасць у розных эпохах і пры розных падзеях. Вачыма створаных аўтарам герояў мы глядзім на Францішка Скарыну, Вітаўта, Жыгімонта Аўгуста, Ігната Грынявіцкага і іншых слаўных сыноў беларускай зямлі. Калі ў кагосьці склалася ўражанне, што гэта кніга пра гісторыю, то адкажам адразу: гэта кніга пра жыццё ў розныя часы, але яднае ўсе эсэ і апавяданні адно — любоў да Беларусі.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.