Апісанне
“Некалькіх дзён у Галяндыі мне хапіла, каб прыйсьці да высновы, што дзьве найважнейшыя характарыстыкі цывілізацыі — гэта стаўленьне да сьмецьця й да грошай.” — Завяршыць Гештальт
Гэта сапраўдны еўрараман ад беларускага эмігранта першай хвалі, які ў пагоні за абстракцыяй выпраўляецца ў адысею з Прагі да Амстэрдама, па дарозе разбіраючы на першаэлементы сучасную Еўропу, тадышнюю Беларусь і, вядома, самога сябе. На шляху будуць трапляцца музеі, прывіды мінулага, спантанныя каханкі і камуністы, ад якіх аўтар будзе адбівацца вострым пяром і трапным фотаружжом.
“Еўропа тут вымалявана не як грандыёзны маналіт, які трэба ссунуць з пастаменту, а шэраг абсалютна сінгулярных з’яваў, аб’яднаных нейкімі даволі віртуальнымі повязямі. Пярэстасць еўрапейшчыны, якая ўключае ў сабе «еўрафашыкаў», мігрантаў і валанцёраў, якія ім дапамагаюць, рускіх турыстаў і музей Ван Гога з кічавымі сувенірчыкамі, не зводзіцца да аднаго дыягназу ці прагнозу”.
Макс Шчур, Maks Ščur, Maks Shchur, Maks Szczur, Макс Щур, Max Shchur, Max Schur, Maks Shchur, Maksim Shchur.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.