Інвестыцыйная мадэль выдавецтва
як інструмент фінансавання культурных праектаў і вяртання інвестыцый
Каля траціны праектаў Gutenberg Publisher рэалізуюцца праз інвестыцыйныя пазыкі.
Гэтая мадэль тэстуецца на практыцы ўжо 3 гады і мае пацверджаныя кейсы вяртання сродкаў з даходам.
Асноўныя ролі ў праекце
Каб запусціць культурны праект (кнігу, настольную гульню і інш.), неабходныя чатыры базавыя ролі:
- Ідэя
- Аўтар
- Інвестар
- Выдавецтва
У розных праектах гэтыя ролі могуць спалучацца:
- поўны цыкл у адных руках
- аўтар + інвестар
- інвестар + ідэя
- толькі адна з роляў
У кожным выпадку выдавецтва дабудоўвае астатнюю структуру:
падбірае ўдзельнікаў, арганізуе працэс і даводзіць праект да выпуску і продажу.
Інвестар — гэта бок, які ініцыюе або падтрымлівае праект і ўдзельнічае ў прыняцці ключавых рашэнняў у межах дамоўленасцей.
Юрыдычная структура
Ідэя
Ідэя як такая не з’яўляецца аб’ектам ліцэнзавання да моманту яе пераўтварэння ў канкрэтны праект.
Аўтар
З аўтарам заключаецца ліцэнзійная дамова.
Маёмасныя правы могуць:
- заставацца ў аўтара
- пераходзіць да інвестара
- пераходзіць да выдавецтва
Гэта залежыць ад структуры фінансавання і канкрэтных дамоўленасцей.
Інвестар
Паміж інвестарам і выдавецтвам заключаецца дамова мэтавай пазыкі.
Інвестар фінансуе канкрэтны праект.
Выдавецтва бярэ на сябе:
- вытворчасць
- арганізацыю продажаў
Стандартная мадэль вяртання:
- каля 50% ад даходу ад продажаў
- да моманту вяртання каля 120% інвестыцыі
Магчымыя іншыя канфігурацыі ў залежнасці ад праекта і дамоўленасцей.
Падатковыя абавязкі
Выдавецтва ажыццяўляе неабходныя падатковыя выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам Польшчы.
Для нерэзідэнтаў патрабуецца пацвярджэнне падатковага рэзідэнцтва.
Падатковая мадэль залежыць ад структуры інвестыцыі.
Публічнасць інвестара
Інвестар сам вызначае ўзровень сваёй публічнасці:
- публічнае пазначэнне ў праекце
- або поўная непублічнасць
Тэрміны вяртання інвестыцый
Сярэдні тэрмін вяртання інвестыцыі — 2,5 гады.
На сёння:
- 5 праектаў цалкам вярнулі інвестыцыі
- з выплатаю даходу
Кантроль і справаздачнасць
Інвестар атрымлівае:
- справаздачы 4 разы на год
- доступ да даных па продажах
- фіксацыю ўсіх умоў у дамове
Калі праект не акупляецца
Калі праект не акупляецца на працягу 5 гадоў:
- інвестар атрымлівае частку накладу ў межах невернутай інвестыцыі
- фінансавыя абавязкі спыняюцца
Дадатковыя ўмовы
Выдавецтва можа распрацаваць бізнес-план праекта.
Гэтая паслуга з’яўляецца платнай.
Інвестыцыі звязаныя з рызыкамі і не гарантуюць прыбытку.
Выдавецтва пакідае за сабой права адбору праектаў.
Пра мадэль
Эканамічная мадэль распрацаваная пры падтрымцы ArtPower і Еўрапейскага саюза ў межах праграм падтрымкі ўстойлівага развіцця.
