Інвестыцыйная мадэль выдавецтва

як інструмент фінансавання культурных праектаў і вяртання інвестыцый

Каля траціны праектаў Gutenberg Publisher рэалізуюцца праз інвестыцыйныя пазыкі.
Гэтая мадэль тэстуецца на практыцы ўжо 3 гады і мае пацверджаныя кейсы вяртання сродкаў з даходам.


Асноўныя ролі ў праекце

Каб запусціць культурны праект (кнігу, настольную гульню і інш.), неабходныя чатыры базавыя ролі:

  • Ідэя
  • Аўтар
  • Інвестар
  • Выдавецтва

У розных праектах гэтыя ролі могуць спалучацца:

  • поўны цыкл у адных руках
  • аўтар + інвестар
  • інвестар + ідэя
  • толькі адна з роляў

У кожным выпадку выдавецтва дабудоўвае астатнюю структуру:
падбірае ўдзельнікаў, арганізуе працэс і даводзіць праект да выпуску і продажу.

Інвестар — гэта бок, які ініцыюе або падтрымлівае праект і ўдзельнічае ў прыняцці ключавых рашэнняў у межах дамоўленасцей.


Юрыдычная структура

Ідэя

Ідэя як такая не з’яўляецца аб’ектам ліцэнзавання да моманту яе пераўтварэння ў канкрэтны праект.


Аўтар

З аўтарам заключаецца ліцэнзійная дамова.

Маёмасныя правы могуць:

  • заставацца ў аўтара
  • пераходзіць да інвестара
  • пераходзіць да выдавецтва

Гэта залежыць ад структуры фінансавання і канкрэтных дамоўленасцей.


Інвестар

Паміж інвестарам і выдавецтвам заключаецца дамова мэтавай пазыкі.

Інвестар фінансуе канкрэтны праект.
Выдавецтва бярэ на сябе:

  • вытворчасць
  • арганізацыю продажаў

Стандартная мадэль вяртання:

  • каля 50% ад даходу ад продажаў
  • да моманту вяртання каля 120% інвестыцыі

Магчымыя іншыя канфігурацыі ў залежнасці ад праекта і дамоўленасцей.


Падатковыя абавязкі

Выдавецтва ажыццяўляе неабходныя падатковыя выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам Польшчы.

Для нерэзідэнтаў патрабуецца пацвярджэнне падатковага рэзідэнцтва.

Падатковая мадэль залежыць ад структуры інвестыцыі.


Публічнасць інвестара

Інвестар сам вызначае ўзровень сваёй публічнасці:

  • публічнае пазначэнне ў праекце
  • або поўная непублічнасць

Тэрміны вяртання інвестыцый

Сярэдні тэрмін вяртання інвестыцыі — 2,5 гады.

На сёння:

  • 5 праектаў цалкам вярнулі інвестыцыі
  • з выплатаю даходу

Кантроль і справаздачнасць

Інвестар атрымлівае:

  • справаздачы 4 разы на год
  • доступ да даных па продажах
  • фіксацыю ўсіх умоў у дамове

Калі праект не акупляецца

Калі праект не акупляецца на працягу 5 гадоў:

  • інвестар атрымлівае частку накладу ў межах невернутай інвестыцыі
  • фінансавыя абавязкі спыняюцца

Дадатковыя ўмовы

Выдавецтва можа распрацаваць бізнес-план праекта.
Гэтая паслуга з’яўляецца платнай.

Інвестыцыі звязаныя з рызыкамі і не гарантуюць прыбытку.

Выдавецтва пакідае за сабой права адбору праектаў.


Пра мадэль

Эканамічная мадэль распрацаваная пры падтрымцы ArtPower і Еўрапейскага саюза ў межах праграм падтрымкі ўстойлівага развіцця.