No AI Content Inside - Gutenberg Publisher

No AI Content Inside

Выдавецтва Gutenberg Publisher распрацавала знак No AI Content Inside, каб пазначаць кнігі, настольныя гульні ды іншы матэрыял, створаны чалавекам без дапамогі штучнага інтэлекту (ШІ).

Мы лічым важным ушаноўваць “пот на лбе” творцаў, што працуюць над сваім розумам, памяццю, творчымі метадамі і ствараюць асэнсаваныя інтэлектуальныя прадукты. Твор, за якім стаіць чалавек, асоба, — гэта болей, чым крыніца інфармацыі або забавы, гэта ключ да ўзаемаразумення і гармоніі ў соцыуме.

Мы не змагаемся і не агітуем супраць выкарыстання штучнага інтэлекту: няма нічога кепскага ў тым, каб ён вызваліў людзей ад руцінных аперацый і нятворчых задач. Тым не меней, лічым неабходным падкрэсліць чалавечы ўнёсак, які павінен гарантаваць высокую якасць, грунтоўнасць, душэўнасць інтэлектуальнага прадукту.

Знак No AI Content Inside вольны для выкарыстання ўсімі, хто па добрай волі хоча маркіраваць ім свой твор. Творчасць не падлягае кантролю або стандартам.

Спампаваць знак можна тут:
No AI content inside

еўрапейскае беларускае выдавецтва