Радзівілаўская мапа: хто і калі стварыў? - Gutenberg Publisher

Радзівілаўская мапа: хто і калі стварыў?

0 Comments

У 1613 годзе ў картаграфічнай афіцыне Вільяма Янсона Блаў (Willem Janszoon Blaeu, 1571–1638) у Амстэрдаме была падрыхтаваная насценная Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага. Гравёрам карты значыцца Гесель Герыц – гравёр афіцыны Блаў.

Абставіны стварэння карты малавядомыя, мы можам толькі выказаць некалькі здагадак. Правобразам хутчэй быў адбітак карты ВКЛ 1603 года альбо ейны малюнак. Патрапіла карта да Вільма Блаў праз Тамаша Макоўскага. Пры гэтым у выданні 1613 года маглі быць унесены папраўкі і ўдакладненні. Уявіць, наколькі адрознівалася першае выданне ад прыведзенага тут выдання 1613 года, складана. Верагодна, яна была большага памеру, на ёй магло быць імя гравёра – Тамаша Макоўскага, дэкаратыўныя дэталі былі іншымі і больш сціплымі.

Таксама адзначым некаторае перабольшанне значэння работы Гіёма Ле Васера дэ Баплана адносна картаграфаванне земляў ВКЛ, закладзенае яшчэ, мабыць, “маркетолагамі” 17 стагоддзя, якія ўнеслі на картах істотныя ўдакладненні на ўкраінскіх абшарах і адразу пачалі назваць іх “новымі картамі” усёй Рэчы Паспалітай. Але выбітны французскі картограф не прыўнес тут ніякіх змен, больш за тое, пры стварэнні Спецыяльнай карты Украіны сам кіраваўся картай ВКЛ 1613 года. Тое ж можна сказаць і пра новую карту ВКЛ Яна Няпрэцкага 1749 года, ў аснове была тая ж Радзівілаўская карта ВКЛ 1613 года.

Лёс шматлікіх насценных карт незайздросны, складзены даўгія спісы такіх карт, пра якія мы ведаем толькі па пазнейшых ўзгадках. Некаторыя з із дайшлі да нас цудам, толькі дзякуючы таму, што былі пераплецены ў кнігі, самы вядомы прыклад – гэта карты Свету Марціна Вальдзеемюлера. Такі самы лёс мог бы нападкаць і Радзівілаўскую карту 1613 года, але мы маем вялікую ўдачу, што Вільям Янсон Блаў вырашыў укладаць зфальцаваную насценную карту ВКЛ у свае атласы, хоць яна была нязручнай з-за неадпаведнасці стандартнаму фармату карт у атласах.

 

Набыць Радзівілаўскую мапу можна тут.

Categories:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

еўрапейскае беларускае выдавецтва