Апісанне
Упершыню па-беларуску — пятая частка сагі пра вядзьмара Геральта.
Навошта адзін паэт, які на вайне не толькі не карысны, але часам нават і шкодны, усё ж ідзе туды, куды нават не хацеў? Чаму адна лучніца рызыкуе жыццём, каб дапамагчы зусім чужому ёй вядзьмару? Навошта адзін вампір, які мог весці спакойнае вечнае жыццё, выпраўляецца ў небяспечнае нават для яго падарожжа? Чаму адзін нільфгардзец становіцца на бок таго, каго некалі лічыў лютым ворагам, — і хто дагэтуль люты вораг яму? І чаму, урэшце, адзін вядзьмар, які прагнуў прынесці ў ахвяру наканаванню толькі сябе, прыняў ахвяры, на якія не меў права? Магчыма, таму, што «жыццё ад банка адрозніваецца тым, што першаму вядомыя даўгі, якія плацяць доўгам перад іншымі».
Сага Анджэя Сапкоўскага пра вядзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.