Description
Карнэль Макушыньскі. Д’ябал з сёмага класа
Гістарычны дэтэктыў
На беларускай мове. Пераклад з польскай Людмілы Дрык.
Мяккая вокладка з клапанамі, 288 с.
***КНІГА ВЫЙШЛА!***
Галоўнаму герою, Адаму Цісоўскаму, сямнаццаць. Д’яблам яго празвалі не за дрэнныя паводзіны, а за тое, што ён умее разгадваць вельмі складаныя, невырашальныя на першы погляд задачы. І зусім ён не д’ябал, а шчыры, сумленны, адказны і адважны хлопец. Падзеі – загадкавыя, прыгодніцкія, дэтэктыўныя – пачынаюцца ў Варшаве, а потым пераносяцца ў шляхецкую сядзібу непадалёк ад Вільні. Адась і яго сябры, разблытваючы таямніцы і загадкі, шукаюць адказы ў здарэннях 1813 і 1863 гадоў.
Для нашага выдавецтва гэта 23-і тытул у каталогу. Аднак на другім годзе працы мы сутыкнуліся з праблемай, якую не можам рашыць без падтрымкі. Бухгалтарская фірма, з якой была падпісаная дамова на абслугоўванне, не выканала сваіх абавязкаў, і цяпер паўстала неабходнасць усе бухгалтарскія разлікі тэрмінова зрабіць наноў, каб адсправаздачыцца перад падатковай.
Рахунак за аднаўленне справаздачнасці, які выдавецтва мусіць аплаціць на працягу двух тыдняў, да 10 жніўня, патрабуе аплаты сумы ў амаль 14 000 злотых.
Мы не спадзяваліся гэтых выдаткаў і не маем такога запасу. Таму просім нашых чытачоў: купіце новую кнігу зараз. Вы атрымаеце цікавае чытво, а мы зможам аплаціць паслугі бухгалтараў.
І ўвосені здзівім вас навінкамі!
Таксама выдавецтва можна падтрымаць грашовым ахвяраваннем тут
Агляды
Водгукаў пакуль няма