Апісанне
«Крэмулятар» — самы знакаміты раман Сашы Філіпенкі. Твор атрымаў прэстыжную французскую прэмію Trasnfuge як найлепшы еўрапейскі раман 2023 года.
Раман распачынаецца падзеямі 23 чэрвеня 1941 года, калі наступ нямецкай арміі запускае ў СССР чарговую хвалю барацьбы са шпіёнамі. Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя Пятра Ільіча Несцярэнкі, праз паказанні і дзённікі якога можна прасачыць лёс чалавека на фоне знакавых падзей першай паловы ХХ стагоддзя: войнаў і рэвалюцыі, эміграцыі і вяртання ў СССР часоў тэрору. Аўтар даследуе ўнутраны свет чалавека, пастаўленага перад немагчымым выбарам.
Саша Філіпенка (нар. у 1984) — беларус з каласальным журналісцкім досведам. Ён публікуецца ў прэсе сусветнага ўзроўню і актыўна бароніць здаровы сэнс і чалавечнасць.
Раманы Сашы Філіпенкі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, турэцкую мовы (і ў найбліжэйшых планах – карэйская). Яны напісаны па-руску, аднак сёлета былі пераствораныя па-беларуску.
Саша Филипенко, Sasha Filipenko, Sasza Filipenko, Саша Филиппенко, Фiлiпенка.

Іллюк –
Уразіла тэма кнігі. Жыццё ў страху і смерць. Як мала для дзяржавы значыць асобна ўзяты чалавек. Нават не верыцца, што галоўны герой нарадзіўся на якіх 100 гадоў раней за цябе і на ўласныя вочы ўсё гэта бачыў і адчуваў. Як проста пералічваецца колькасць штодзённа і штоноч расстраляных людзей. Захапляльная гісторыя чалавека, прашэдшага шлях эміграцыі, вяртання ў савецкі саюз і працаваўшага на высокай пасадзе.
Водгук Іллюк з сайта Goodreads.com
Andrei Malochka –
Толькі што прачытаў гэтую кнігу і не магу паверыць што так выдатна яе можна было напісаць. Як раз праз тыдзень будзе магчымасць убачыць аўтара, на дадзены момант я нічога лепей за ўвесь час не чытаў. Лічу што пачуцці ад кнігі застануцца надоўга са мной
Водгук Andrei Malochka з сайта Goodreads.com