Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Еўропы - Gutenberg Publisher

Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Еўропы

72,00 

Найпапулярнейшы раман Альгерда Бахарэвіча.

Цвёрдая вокладка, 676 с.

Выданне А. Янушкевіча

 

8 in stock

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-970292-8-6 Катэгорыя:
Абагуліць праз:

Description

Пятае выданне opus magnum Альгерда Бахарэвіча, забароненага ў Рэспубліцы Беларусь раману «Сабакі Эўропы». Кнігі пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як еўрапейскую выспу і Еўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасці і чалавечую апантанасць.

Альгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш арыгінальных сучасных беларускіх пісьменнікаў. «Сабакі Эўропы» — манументальны раман, у якім цёмныя дэманы еўрапейскай мінуласці зноў трасуць сваімі ланцугамі… (The New York Review of Books)

Палітычны трылер-антыўтопія… адзін з найважнейшых твораў, некалі выдадзеных у Беларусі (The Guardian)

Бахарэвіч дае калейдаскапічную карціну мовы як казачнага лесу, як ГУЛАГу, як помніка, як магілы, як вечнага жыцця (The New York Times)

Бахарэвіч — галоўная постаць сучаснай беларускай літаратуры (New Eastern Europe)

Незвычайная, парадаксальная і яскравая кніга… пра новае Сярэднявечча, у якім мы жывем. Хуліганскі, нахабны, жарсны раман (Новая газета)

Бахарэвіч узняў у «Сабаках Эўропы» столькі тэмаў, што іх хопіць на не адну кандыдацкую дысертацыю, і паспрабаваў развярнуць карабель беларускай літаратуры туды, куды рухаецца сусветная літаратура (Tut.by)

«Татальны» раман… у якім паўсюль гучыць матыў беларускай беспрытульнасьці і бяздомнасьці ў сьвеце… (Радыё Свабода)

У сваіх манументальных раманах Бахарэвіч дасьледуе ўмовы таталітарнага існавання, разварушвае тыя раны, пра якія на Захадзе падабаецца забываць, бо яны выклікаюць тут у найлепшым выпадку толькі фантомны боль (з фармуліроўкі журы прэміі Эрвіна Піскатара)

У кнізе актыўна прапагандуецца распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варожасці паміж грамадзянамі краіны і прадстаўнікамі дзяржкіравання, людзей заклікаюць да масавых беспарадкаў для незаконнага захопу ўлады (СБ – Беларусь сегодня)

Цвёрдая вокладка, 676 с.

Выданне А. Янушкевіча

 

Additional information

Weight 0,800 kg
Dimensions 5 × 23 × 17 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Еўропы”

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may also like…