Апісанне
Паэзія А. Мендлік даследуе сексуальнасць і цялеснасць, геаграфічныя прасторы і прасторы мовы. Асабістыя згадкі і сямейныя гісторыі мяжуюць з вядомымі сюжэтамі, пераасэнсаванымі з квір-феміністычнай перспектывы. Яны ствараюць поўны парадоксаў і нечаканых асацыяцый стракаты паэтычны свет.
Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: «Між траскатлівых кропак», «Дваістыя выявы» і «Плэйбокс Пандоры».
Анна Юліян Мендлік (Anna Julian Mendlik, раней Анна Хетцэр) нарадзілася ў 1986 г., вырасла ў нямецка-польскай сям’і. Жыве і працуе ў Берліне. Яе творы неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі і перакладаліся на многія мовы.
Ігар Крэбс перакладае з нямецкай, ідыш, англійскай і іншых моваў. Пераклаў на беларускую казкі Вільгельма Гаўфа, «Неверагодныя падарожжы барона Мюнхгаўзена» Бюргера і Распэ, працы Тэадора Герцля, успаміны Бэлы Шагал, паэзію Генрыха Гейнэ, Георга Гайма, Машы Калека, дзіцячыя кнігі Марк-Увэ Клінга, Бода Шэфера і інш.
Анна Юліян Мендлік, Анна Юлиан Мендлик, Anna Julian Mendlik, Ганна Юліян Мендлік, Anna Julian Mendlikowa, Hanna Julian Mendlik, Ania Mendlik, Ігар Крэбс, Игорь Кребс, Ihar Krebs, Igor Krebs, Ihar Krebsas, Ihara Krebsa, Iharu Krebsu, Igar Krebs, Ihor Krebs.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.