Апісанне
Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) — безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыўнасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, сучаснасцю і будучыняй роднага краю і ўсяго свету.
«Перавыбранае» — гэта маштабны творчы вынік, «выбранае з выбранага», дзе аўтар сам пераглядае свой шлях праз прызму сённяшняга драматычнага часу.
Гэта выданне — сапраўдная квінтэсэнцыя някляеўскай паэзіі. У яе ўвайшлі як культавыя творы, што ўжо сталі класікай, так і новыя вершы, напісаныя ў эміграцыі. Паэзіі Някляева ўласцівыя незвычайная сугестыўнасць і «пругкасць» радка: у ёй кожнае слова мае сваю вагу, а лірычны герой непарыўна знітаваны з мінуўшчынай, сучаснасцю і будучыняй роднага краю.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.