Апісанне
15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага.
Самы цымус: Смакі і водары беларуска-яўрэйскай кухні
На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі:
- селяніна,
- пана,
- местачковага рамесніка і гандляра.
Як такое магчыма?
А бо і пан, і жыд, і мужык – маючы розную свядомасць і розныя традыцыі – елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга – пра знакавыя супольныя стравы трох культур.
Пра самы цымус.


Siarhei –
Вось я і трымаю яе ў руцэ. Мастацкая кніга + падручнік па гісторыі + шэраг кулінарных рэцэптаў. Гэта толькі першае уражанне, але я вельмі задаволены.
Праходзячы са Слоніма, які быў вядомым габрэйскім мястэчкам у мінулым, мне было вельмі цікава дакрануцца да гэтага боку гісторыі.
Вельмі добра зроблены, цікава напісаны, варты кожнага беларуса, які цікавіцца сваёй гісторыяй…
Хутка пачнем спрабаваць стравы)
Anna Rogovets –
Цікавая кніга, цікавая ідэя, вельмі спадабаліся ілюстрацыі! Трошку не хапіла мастацкай прыгажосці тэксту, калі можна так сказаць. Быццам яна не шліфованая. Напрыклад, мука то грэцкая, то грачаная, увесь час маю ўвагу скрадвала. Але ж сапраўды складана напісаць кніжку, у якой ужываецца столькі моў адначасова!
Водгук Anna Rogovets з сайта bellit.store.