• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Дзеткам Шчанячыя гады. Мельхіёр Ваньковіч
    Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны. Аляксандр Калбаска
    Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны. Аляксандр Калбаска 44,00 zł
    Назад да тавараў
    Міндоўг, кароль літоўскі. Юльюш Славацкі
    Міндоўг, кароль літоўскі. Юльюш Славацкі 14,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Шчанячыя гады. Мельхіёр Ваньковіч

      Rated 5.00 out of 5 based on 3 customer ratings
      (3 customer reviews)

      34,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Пераклад з польскай Язэпа Янушкевіча.

      Кніга для ўсёй сям’і!

      Класік сусветнага рэпартажу запрашае вас у падарожжа па старой Беларусі. Тут вас чакаюць жывыя людзі, шляхецкія жарты, водары панскага саду і прыгоды юнага «шчанюка» — будучага літаратурнага волата.

      143 с., цвёрдая вокладка.

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (3)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу.

      Аўтар — нашчадак заможнага шляхоцкага роду, які нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных «Шчанячых гадоў» паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года.

      Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы. Успаміны выйшлі ў 1934 годзе. У іх адлюстравана мысленне чалавека аддаленай эпохі, таму там ёсць з чым не пагадзіцца. Але літаратурная і гістарычная вартасць тэксту бясспрэчныя: кнігай Ваньковіча калісьці натхняўся Уладзімір Караткевіч. Так што задоўга да перакладу «Шчанячыя гады» сталі з’явай беларускай літаратуры.

      Водгукі (3)

      3 reviews for Шчанячыя гады. Мельхіёр Ваньковіч

      1. Валянціна Кароткіна – 16 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Шчанячага захаплення “Шчанячыя гады” Мельхіёра Ваньковіча ў мяне не выклікалі.) Гэта вельмі спакойнае, роўнае, але прытым каларытнае і атмасферна насычанае чытво. Гістоыя двух маёнткаў: Наватрэбы – шчымліва дзічыя гады, і гарачае з бурленеем маладой крыві юнацтва ў Калюжычах. Аўтар хораша перадае тыпажы праз уласныя адчуванні ў моманце і праз шлейф тых пачуццяў-успамінаў, што засталіся з ім праз гады. Бо думка і пачуццё тут сапраўды непадзельныя. Пра падарожных, што завіталі на Ковеншчыну: “Яны былі “з дарогі” і пахлі паэзіяй шырокіх, нязведаных светаў.”

        “Жыццё сядзібы было перанесеным на вышэйшы ўзровень жыццём вясковай хаты.”

        Цікавыя дэталі свецкага жыцця: “Кавалер, запрашаючы паненку на танец, казаў: “Страляю ў вацьпанну” – на што тая адказвала: “Не баюся”.

        Кожны клас гасцей бавіўся па-свойму: малыя мікробы былі стрэсеныя ў адзін пакой, трохі старэйшыя бавіліся ў свае “чатыры куты і пяты – печ” у страўні.

        Доме наватрэбскі! На якім ты быў кіламетры паміж эскімоскай юртай і “ланчам”?

        Калюжычы – іншы край памежжа, ужо бліжэй да ўсходу. Праз прыватную гісторыю сям’і паўстаюць і агульнабеларускія традыцыі. Так, знітаванасць маёнткавага і сялянскага жыцця апісана праз вельмі жыццёвыя прыклады: пан зламаны ў дарозе дышаль мог парамантаваць на любым падворку, няважна сваім ці чужым. А вяскоўцы мелі бездакорнае “уменне адрозніць “пана з паноў” ад гарадскога лабідуды”.

        Ёсць і такое пра даўнія традыцыі:

        Паданне кажа, што прадзед Мельхіёр ездзіў па вёсках на вялікім белым кані і “псаваў дзевак”. Была ў гэтым і своеасаблівая карысць – у навакольных вёсках спрэс трапляліся паўарыстакратычныя тыпажы, дый дабрабыт сялян падрос, бо пан меў шчодрую руку і значная частка яго маёнтка праз “эксдывізію” пайшла на аліменты.

        Са смажанага апісаны і “Беларускі сэксуальны кодэкс надзвычай лаканічны”. Цытатка сюды ж … “Хвакта я не бачыў: ён ужэ быў унутры…”.

        Ёсць і колькі кур’ёзных момантаў, як напрыклад, гісторыя пра выпраўленне панам вясковых хлопцаў у тэатр, каб адукоўваліся:

        Ой, вельмі прыгожа гралі. Мы даслухалі музыку да канца. Потым нібы пацягнулі ўгару ўсю сцяну, там быццам нешта сапсавалася ці як, за сцяной у пакоі сядзелі свае людзі і размаўлялі пра свае справы – дык мы і выйшлі.

        Размова тут пра пачатак спектакля…

        Самыя каларытнвя персанажы: рэзідэнтка Наватрэбаў пані Агата, што дрэсіравала шпакоў, (упершыню такое сустракаю…) і ахмістрыня, цэнтр сусвету Калюжычаў Алінка, толькі дзеля такога вобразу ўжо чытаць варта. Багата і філасофіі, да яе і выходзіць аўтар напрыканцы, а мяне зачапіла вось такое:

        Адвеку палалі сядзібы на памежжы, нішчыўся набытак, заплывалі мулам равы, гнілі платы, вадзяная раска зацягвала ставы, травой зарасталі падворкі, на ворных палетках, нібы праказа, выскоквалі курганы – лес стаяў сабе і стаяў.

        І заварожваючае паданне:

        Жораў-вартаўнік стаіць на адной назе, а ў другой трымае камень, каб не заснуць.

        З несустраканых раней смачных слоўцаў:

        Кроў крынічыць

        Гусі ідуць гагаючы

        P.S.: у анатацыі пазначана, што “Шчанячымі гадамі” натхняўся Караткевіч. Думаю, калі дэталёва ўзяцца за параўнанне з тымі ж “Каласамі”, колькі драбочкаў сюжэтных і атмасферных можна й накалупаць.

        Водгук Валянціны Кароткінай з сайта bellit.store.

      2. Hanna Sieviaryniec – 16 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Слухайце, такую кніжку зачапіла – не адарвацца) Даўно не чытала такога: і смешна, і цікава, пакуль шчэ не страшна, але відавочна, што будзе, але паколькі ўсё ж перыядычна смешна, то, мо, і страшна будзе не зусім.

        Шчэ пакуль толькі пачала чытаць, але ўжо насыпалася мне з каптуром розных падрабязнасцяў пра тое, як жылі на старой Літве, як елі, што захоўвалі ў шафах, што ў буфетах, як спраўляліся з непаслухмянымі дзецьмі, што тыя дзеці выраблялі (прыкладам, спойвалі хатніх сабачак ці ляпілі сырнікі на столь), адным словам – нейкая нечуваная любата)

        Пры гэтым напісана так пругка, так дынамічна, ніякіх там бла-бла-бла, нічога лішняга, якое бывае дарагім самому аўтару, але ну зусім нецікава чытачу праз дзвесце год, ніякіх мараляў і дундзення, ніякіх непатрэбных псіхалагічных рэфлексій, як тое было заведзена, прыкладам, у рускіх класікаў пра дзяцінства, затое процьма гумару і файнай самаіроніі, чытаецца ўлёт.

        Вельмі раю) Замаўляла ў выдавецтве, гэта “Тэхналогія”, але, думаю, ё і ў кнігарнях.

        Водгук Hanna Sieviaryniec з сайта bellit.store.

      3. В. Г. – 19 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Нікуды не падзецца ад Эйнштэйна і ягонай тэорыі адноснасці. І ў літаратуры таксама. Хочаш ці не, ды ж паставіш толькі што прачытанае адносна раней чытанага. І зірнеш на святло, якое вылучаюць тыя кнігі…

        “Шчанячыя гады” Мельхіёра Ваньковіча вылучаюць святло мяккае, бы полымя з печы ці каміна, грубкі. Ці ад газавай лямпы на стале – утульнае, пад якое хочацца слухаць і чуць.

        А ёсць іншыя кнігі, кажу пра наш аўтафікшн, якому сёння спяваюць дыфірамбы, даюць першыя прэміі і радуюцца па шчанячы: вось, глядзіце што маем. Маем – у выпадку “Маіх дзевяностых” Альгерда Бахарэвіча – жорсткае рэнтгенаўскае вылучэнне. Яшчэ маем смуродны касцёр ад паленай гумы ад іншага аўтара. Гэта проста прыклад пра святло.

        Ёсць два моманты іншыя, якія розняць між сабой аўтафікшн Ваньковіча (а гэта ж самы што ні на ёсць аўтафікшн) ад нашага цяперашняга беларускага нон-фікшну і аўтафікшну. І вось далібог, каб быў царом-узурпатарам, аддаў бы загад: кожнаму пісьменніку, які збіраецца пісаць мемуары ці той самы аўтафікшн, пачытаць “Шчанячыя гады” і здаць залік. Прымаць залік будзе спадар Uladzimir Lobach, паколькі з усіх маіх сяброў і знаёмых ягоная душа найбольш сплеценая з душой аўтара. Вось доказ:

        Адвеку палалі сядзібы на памежжы, нішчыўся набытак, заплывалі мулам равы, гнілі платы, вадзяная раска зацягвала ставы, травой зарасталі падворкі, на ворных палетках, нібы праказа, выскоквалі курганы – а лес стаяў сабе і стаяў.

        Пушча! – ты заўсёды была надзейным прытулкам, безадмоўнай карміцелькай. Лéсе! – той, што быў, калі і нас яшчэ не было. Уся стваральная сіла гэтай зямлі, якой навалы не давалі разбуяцца тут грушамі на ўзмежках, загонамі і палеткамі, – пералілася ў лясы.

        Так, спадар Уладзімір?

        Вядома ж, вы заўважылі па гэтых кароткіх цытатах: тут сапраўднае мастацтва. Тут насычаная, жывая мова, мова збалелай душы і чуйнага сэрца (за тое яшчэ наша павага і ўдзячнасць перакладчыку Язэпу Янушкевічу Jazep Janusz). Літаратурная мова. І менавіта гэта хочацца бачыць найперш у рознага кшталту ўспамінах: літаратуру. На жаль, сам тэрмін “аўтафікшн” у нашым белліце стаўся дазваляльным знакам поўнай разняволенасці нават у справе рэдагавання і моўных памылак (як хачу, так і пішу) і адначасова абаронай ад магчымай крытыкі. Маўляў, тут факты! Нам важныя факты!

        Канешне, факты важныя. Але пры чым тут сама літаратура, хоспадзе?

        Ваньковіч не проста майстар мовы – ён цікавы апавядальнік. Ягоны расказ ліецца лёгка і нязмушана, аздоблены цёплым гумарам, недзе – квяцістай іроніяй. Ён дасціпны і праўдзівы, і чытаючы кнігу, ты апынаешся там – у тых гадах, і ў тых месцах. Не можа не імпанаваць шчырасць аўтара, якая тут ва ўсім:

        Далібог, можна было б парабіць раздзелы з эфектнымі загалоўкамі. Не хачу. Мы не сістэматызавалі жыццё, навошта мне сістэматызаваць кнігу?

        Колькі цытат, каб спраўдзіць сваё захапленне мовай аўтара:

        бранзалеты з дзьмутага золата, па якіх беглі сцяжынкі з дробных дыяменцікаў, быццам дзявочая ўсмешка;

        Варона… ляніва ўзмахвала крыламі і ляцела, як мяккі блін, па ясным небе.

        Унізе панаваў вільготны змрок; там расплюшчвалі свае бліскучыя вочы крыніцы;

        край, што кідае пад капыты коней доўгія і шэрыя, прапахлыя хлявом і сырадоем вуліцы беларускіх вёсак, што мігцяць светлякамі вокнаў.

        Толь быў як мужык, мужык быў як лось, лось быў як верас – усе яны выраслі з гэтай зямлі, пілі яе сокі, удыхалі яе паветра і яе сонца.

        Вы часта сустракалі і ці сустракалі ўвогуле нейкія бліскучыя метафары, эпітэты ў нашым цяперашнім беларускім аўтафікшне? Вы ці чыталі нейкі абзац, які б так яскрава перадаваў сутнасць і характар месца, як гэта робіць Ваньковіч вось тут:

        Наватрэбскі дом – гэта не кірха з суворым крыжам пасярэдзіне, без арганаў і абразоў, куды прыходзяць да Бога, як да фельдфебеля, каб здаць добрасумленны рапарт. Наватрэбскі дом моліцца кожнай расшчэпінай сваёй сцяны, спевам цвыркуноў, якія сядзяць у ёй, хлюпаннем насоў баб-парабчанак, віляннем хвастоў тых дварнякоў, што, нягледзячы на строгія забароны, пазашываліся пад стол.

        Цяпер пра другое – пра стаўленне аўтара да сябе і свету вакол.

        Зноў жа, як прыклад возьмем “Мае 90-ыя” Альгерда Бахарэвіча. Тут герой – цэнтр сусвету. Тут свет круціцца вакол яго, тут людзі і дзеі існуюць дзеля жыцця і росту самога героя, каб раскрываць і паказваць ягоныя выключныя таленты і здольнасці. Бяром яшчэ нечую кнігу пад маркай таго ж аўтафікшну і маем тое ж: эгацэнтрызм як ёсць (хоць нельга адмовіць і ў выключэннях).

        Герой Ваньковіча – не цэнтр. Ён існуе ў свеце, які мае свае законы, часам смешныя, незразумела-недарэчныя, часам дзікунскія ў сваёй матры- ці патрыярхальнасці. Гэтак жа і пра людзей у гэтым свеце, пра іх унутраную філасофію, пра стаўленне да сябе і таго свету, у якім яны жывуць:

        Смерць – гэта была мэта, да якой быў скіраваны сэнс усяго жыцця. Людзі роспачна галасілі, але не па нябожчыку, які скончыў жыццё, а па сабе, па тых, хто застаўся.

        А вось тут пра пра часы дзікунства рэвалюцыі, калі нішчыліся ўсякія ранейшыя запаветы і нормы:

        Далёкія вёскі ішлі на Калюжычы. Нашы вёскі занепакоіліся: чым іншыя будуць браць, лепей хай свае.

        …А ўвечары драгуны покатам ляжалі пад разбітым фартэпіяна. Спатыкаючыся аб іх ногі, сялянскі натоўп у пражэрлівым маўчанні цягнуў футры, фіранкі, кухоннае начынне, пазразаныя з канап чахлы. Алінка ўжо нічога не магла зрабіць. Хадзіла сярод іх і паўтарала: “Вось пабачыце, прыедзе паніч і выдасць вам”. Бабы, шморгаючы насамі, нагружаныя бялізнай, спачувальна прыпадалі да ейнай рукі: “А бедненькая!” – і рабавалі далей. “Бедны ж, а бедны ж наш Толя”,– уздыхаў мужык з бліжняй вёскі, так і сяк спрабуючы выламаць шуфляду.

        І гэта былі тыя сяляне, якія прыводзілі да паніча сваіх маладых жонак на ноч, а калі той адмаўляў такі пачастунак, дык у скрусе казалі:

        мы ўсім давольныя, а толькі сэрца нам не адкрывае, а так – справядлівы, не можна сказаць

        Цытаты тут не дзеля нечага іншага, а толькі з адной мэтай: ці пабачылі вы ацэнку аўтара, які б вынес яе падзеям і людзям?

        Вось. Трэцяе. То не проста рыса аўтарскага стылю, але цалкам пазіцыя: паколькі аўтар не цэнтр сусвету, ён і не выносіць яму выракаў. Ніводнай жорсткай, грэблівай, паблажлівай ацэнкі ад Ваньковіча. Але затое той самы мужык, шляхціц, ксёндз і нават граф Мураўёў паказаны максімальна поўна, колькі было магчымасцей у такой гісторыі, яскравым прыкладам дзеяння ці размовы. Аўтар давярае мне самому зрабіць высновы, а не навязвае сваё меркаванне.

        Мяне ізноў цягне паглядзець у бок нашай літаратуры і сумна ўздыхнуць: бадай што, хіба Акудовіч у сваёй кнізе кажа пра людзей вакол сябе добрае ды бачыць у іх нейкія таленты і нешта харошае. Хоць, па шчырасці, кнігу “Трэба уявіць Сізіфа шчаслівым” аўтафікшнам назваць цяжка.

        Мяркую, ясны і ўдумлівы філасофскі погляд Ваньковіча на само жыццё стаў той асновай, на якой трымаецца ягонае ўспрыманне ўсяго вакол. Хоць, канешне, ён не фаталіст і не лічыць ні сябе, ні іншых пясчынкамі ці шурубкамі. Свет Ваньковіча – надзвычай складаны, ён мае пад сваім развіццём устойлівую эвалюцыйную базу – і гэта эвалюцыя бачыцца аўтару беспамылковай і бясконцай. У сувязі з гэтым не магу не прывесці тут цытату, якую раней прыводзіла Ганна Севярынец:

        Па вёсках чуваць лямант. Карныя экспедыцыі ўланаў лупцуюць мужыкоў да крыві. Што я магу зрабіць? Кім я ёсць? Дзе я? Над галавою сутыкаюцца наймагутнейшыя стыхіі. На дрэве чалавецтва нарастае новае кольца. Трэскаецца кара. Што я магу растлумачыць тым уланам? Смелыя, мілыя дзецюкі. Гэта, напэўна, неабходная цана ў гісторыі – мерка, поўная крыві. Цяпер вось яна праўда – у пісягах. Тры дні таму была іх праўда – шэрая, лапцяватая, курная й дымная, у прэлых світках – ад гэтай зямлі, ад туманоў, балот, ад галечы, ад цяжкага жыцця.

        Кажуць, што гэтай кнігай захапляўся Уладзімір Караткевіч. Ёсць ад чаго. Не такі і вялікі твор, а ў ім – цэлая эпоха, характары і лёсы, праўда – і не адна праўда – жыцця. Тут шчырасць і найглыбейшыя прычыны і вытокі.

        Дзве думкі-згадкі прыканцы.

        Першая. Мы былі ў свой час абавязаныя вывучаць “Дзяцінства” Горкага і не мелі права прачытаць “Шчанячыя гады” Мельхіёра Ваньковіча”. Прыкра, горка… Колькі сапраўднай літаратуры прайшло міма нас…

        Другая. Помніце Андрэя Горвата і рух вакол палаца Горватаў? Флэшбэк прыляцеў) Пачытайце, спадар Пётр Кузьняцоў:

        Наш сваяк, Эдвард Горват з Нароўлі (над Прыпяццю) расказваў, як праз колькі месяцаў пасля вяселля паехаў дзяліць лугі ў самыя глухія куткі сваіх фальваркаў, куды гаспадар завітваў толькі раз на год на падзел пашаў…

        Мяркую, вам гэтая кніга будзе асабліва цікавая – Ваньковічы і Нароўля звязаныя…

        Прачытана апошняя старонка, правяраю цытаты, а позірк бяжыць далей па радках, і ўжо завісаю над старонкай, перачытваю… І цяжка спыніцца.

        І ўсё мацней у мяне перакананне ў тым, што час, адмераны табе, мінае хутка, і не варта траціць яго на тое, што не прынясе ні радасці душы, ні задавальнення розуму. І што літаратура – гэта мастацтва, колькі б ні імкнуліся розныя інстытуцыі разрэджваць яе межы.

        Водгук В. Г. з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Гульня для кампаніі «One, two, SING!» [BLR&EN]

      Выданнi Gutenberg, Гульні, Дзеткам
      Rated 0 out of 5
      65,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Джа: Легенда аб забраным сэрцы. Эліяш Барт

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      26,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy. Сяргей Календа [BLR&EN]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      50,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Жэўжык. Я ❤️ родную мову

      Кнігі, Дзеткам
      Rated 0 out of 5
      30,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Казік з Каменнай Горкі. Алесь Кудрыцкі

      Кнігі, Проза, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      56,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Ганна Янкута

      Кнігі, Проза, Дзеткам
      Rated 0 out of 5
      54,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кропля ў космасе. Аляксандр Ждановіч

      Кнігі, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      34,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты. Эрых Кэстнэр

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      30,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы захоўваем асабістыя кантакты з беларусамі ўнутры краіны і прыцягваем іх да працы, каб падтрымаць матэрыяльна і захоўваць адзіную інтэлектуальную прастору.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • Любыя косці. Катрына Зіле Любыя косці. Катрына Зіле 52,00 zł
        • Вяртанне ў астрог. Саша Філіпенка Вяртанне ў астрог. Саша Філіпенка 49,00 zł Original price was: 49,00 zł.39,00 złCurrent price is: 39,00 zł.

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык