Снежная фея. Юлія Верамей

57,00 

Кніга для дзяцей на беларускай мове.

Ілюстрацыі Юліі Астрэйкі.

Казка пра цуд, дабрыню і тое, як важна верыць у мары. Разам з героямі вы адправіцеся ў падарожжа па заснежаным свеце, напоўненым чараўніцтвам.

48 старонак, цвёрдая вокладка.

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: 9788368202472 Катэгорыя:
Абагуліць праз:

Description

Зборнік вершаў для дзяцей “Снежная фея” — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды. Кніга прызначана для сямейнага чытання.

А вы ведаеце, дзе жывуць снежныя феі і якія на смак сняжынкі? Што хаваецца ў кішэнях зімовага чарадзея? Хутчэй разгортвайце гэтую кнігу і вы імгненна апыняцеся ў казачнай зіме, поўнай прыгод і светлага хараства! Зборнік з дваццаці шасці вясёлых вершаў запрашае ў гульню малых і вялікіх. Вас чакаюць жартаўлівыя рыфмаванкі, вершы-азбукі і вершыкі-шыфроўкі, а яшчэ процьма сюрпрызаў!

Юлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, атрымала ступень магістра ў Гамбургскім універсітэце. Валодае шасцю мовамі. Стварае арыгінальныя дзіцячыя вершы — вершы-азбукі, вершы-шыфры і вершы-малюнкі, поўныя фантазіі, дабрыні і гульні слоў.

Юлія Астрэйка — мастачка-ілюстратарка, якая стварае яркія ілюстрацыі для дзіцячых кніг, супрацоўнічае з пісьменнікамі з Еўропы, Аўстраліі і г.д. У 2025 прадстаўляла свае працы для выдавецтваў на міжнароднай выставе ў Балонні і атрымала станоўчыя водгукі, што падцвяржае іх высокі мастацкі ўзровень.

Additional information

Weight 0,35 kg
ISBN

9788368202472

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Снежная фея. Юлія Верамей”

Your email address will not be published. Required fields are marked *