Апісанне
Этнограф Аліна Высоцкая болей за 10 гадоў вывучае феномен сну ў фальклорных наратывах і сабрала багаты збор такіх запісаў — і ў асабістых выправах, і з тэматычных крыніц.
Аўтар аналізуе навуковыя падыходы да вывучэння народнага сонніка як з’явы, паказвае, як і чаму аповеды пра сны ўваходзяць у фальклор, якую структуру яны маюць і па якіх мадэлях будуюцца. У кнізе 2153 аўтэнтычныя запісы аповедаў пра сон: тлумачэнні, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады, спосабы “закладання” на сон.
Геаграфічны паказальнік дазваляе звярнуцца да запісаў з канкрэтнага рэгіёну. Паказальнікі сюжэтаў і трыгераў даюць уяўленне пра найважнейшыя вобразы і падзеі ў жыцці беларусаў за апошнія паўтара стагоддзя.
У аправе, папера слановая костка.


sobakabassia –
Книга – целое исследование пласта традиционной культура беларусов. В книге собраны не только объяснение снов (а это сам по себе уникальный материал, полученный благодаря этнографическим экспедициям), но и описание фольклорных традиций беларуского народа.
Авторка – Алина Высоцкая – профессиональный этнограф, фольклорист. Она дополнила книгу анализом разных аспектов восприятия сна – как традиционно относились к тому, чтобы сон рассказать, отношение ко снам, сны – предвестники, сон, как часть колдовста или гадания.
Книга очень стильная, прямо подарочная.
Какой самый странный сон был у вас? Хочется ведь узнать, чему он соответствует в нашем традиционном соннике, правда?
Как и книги про чудищ Беларуси, это СОННИК – ценен для каждого из нас именно близкой нам душевностью. Я уверена, вы понимаете, о чем я говорю. Правда?
Книга напечатана в Кракове, поэтому проще всего ее купить там. Но и в Беларуси тоже можно.
В.Г. –
Нават трохі цікава стала: а вось калі адпаведным чынам выкласці ў сеціва гэту кнігу, ці стане яна аўтарытэтам сярод бясконцай множнасці “соннікаў”? І сам сабе думаю: мабыць жа, не. Бо, сапраўды, няма тут тлумачэнняў пабачанага ў сне смартфона ці выхаду на подыум… А з другога боку, калі разумна карыстацца адвечным, знойдзеш ягоны працяг у сучасным. Вось колькі стагоддзяў лічыцца, што прысніць жанчыне рыбу – да цяжарнасці?
Карацей, хоць перад намі навуковае выданне – гэта, як кажа анатацыя, 2153 аўтэнтычныя запісы аповедаў пра сон: тлумачэнні, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады, спосабы “закладання” на сон, тым не менш, праўда тут ёсць). У сэнсе, тлумачэнне сноў можна скарыстоўваць і сёння, паверце на слова – сам карыстаюся тымі тлумачэннямі, якія чуў ад мамы.
У любым выпадку, гэта такі важны кавалак нашага культурнага коду, без якога мы нішто як нацыя.
Геаграфічны паказальнік дазваляе звярнуцца да запісаў з канкрэтнага рэгіёну. Паказальнікі сюжэтаў і трыгераў даюць уяўленне пра найважнейшыя вобразы і падзеі ў жыцці беларусаў за апошнія паўтара стагоддзя.
Купляем, кладзём ля ложка, прачынаючыся, шукаем тлумачэнне таму, што прыснілі. І смела крочым у новы дзень – мы ўзброеныя)
Водгук В. Г. з сайта bellit.store.
eliasz_bart –
Хто б мог падумаць!? Соннік! Менавіта на такую тэму выйшла кніга ў @gutenbergpublisher.
Кніга якая патрабуе ўсяго хвіліну ўвагі і… Вы не выпусціце яе з рук! нават калі будзеце такімі жа саманадзейнымі скептыкамі як я.
Не вельмі веру ў гараскопы, варажбу або прарочыя сны. Але вельмі архаічная і моцная штука – падсвядомасць, яна жыве па сваіх “нерацыянальных” законах.
Што ж, думаю, мне снілася не так даўно? Згадаў, што прысніў здаравеннага і бяздомнага сабаку. І пра сабаку там вельмі шмат – калі сабака нападае, ці там кульгае і г.д. У маім выпадку, я набуду новага прыяцеля. У такія рэчы з ахвотай паверу )
А яшчэ, вы не знойдзеце ў кнізе, напрыклад, сны аб зомбі, або што заблакавалі акаўнт на інст-е ). Бо аўтарка сабрала “салодкі вопыт сненняў” нашых продкаў. І тут цікавы культуралагічны зрэз атрымоўваецца. Якімі вобразамі і страхамі жылі яны, а якімі жывём мы.
І самае важнае. Вы праўда можаце выкарыстоўваць кнігу для тлумачэння сноў (толькі не сніце нічога нанатэхналагічнага і штучнаінтэлектнага). Але, перад усім, гэтая кніга – этнаграфічнае даследаванне. Я б сказаў кніга аб снах нашых бабуль і матуль.
Аўтарка – Аліна Высоцкая – кандыдат навук. Так што кніга ні ў якім разе не тое, аб чым мог бы той-сёй падумаць.
Асобна хочацца звярнуць увагу на якасць друку і дызайн. Папера прыемнай фактуры і тону (я, прызнацца, стаміўся ад газетнай паперы, якая зараз стала ледзь не стандартнай). Вёрстка сучасная. Вось гэты лак, ці як ён там, на вокладцы дае супэрскі жывы эфект.
Водгук eliasz_bart з сайта bellit.store.