Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах.
The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
kniznyja_razmovy –
Ці прычыталі вы ўжо гэты бестселерны бестселер, які цяпер на ўсіх кніжных вітрынах свету? 😉 Я нядаўна прачытала і гатовая сфармуляваць крыху думак пра яго.
📙 Сцісла пра сюжэт: адна прыяцелька-літаратарка крадзе ў другой рукапіс новага рамана. Першая – не вельмі паспяховая, другая – вельмі паспяховая. Але акурат яна і памірае з-за няшчаснага выпадку. То чаму ўжо дабру прападаць?
👌🏼Гэта напраўду якасны літаратурны поп. Чытаецца хутка, лёгка, з большага захапляльна, казыча нервы, нагадвае, што людзі паўсюль аднолькавыя і ў кожнага маецца свой шкілет у шафе.
📚 Гэта гісторыя пра кніжна-літаратурны сусвет. Пра небачную звычайнаму чытачу кухню прыгатавання бестселера. Але адначасова яна пра чалавечую прыроду, якая роўна такая ж і ва ўсіх іншых прафесійных сферах. Людзі хлусяць, людзі крадуць, людзі зайздросцяць, людзі шукаюць сабе апраўданняў. Людзі любяць грошы і прагнуць славы. Людзям патрэбныя людзі.
🖤 Гэта гісторыя ў нейкі момант прыкідваецца ледзь не трылерам. І тады становіцца крыху вусцішна. Але ўсё ж яна пра унутраны свет чалавека, які зрабіў штосьці не вельмі добрае, ад чаго займеў багата розных прыемных бонусаў, а пасля – хвалю хейту, і спрабуе з гэтым неяк жыць.
💨 А яшчэ гэта кніга, у якой ні ў чым нельга быць пэўнай да канца. Бо галоўная гераіня (яна ж і апавядальніца) некалькі разоў мяняе ракурсы, па-рознаму расказвае пра адны і тыя ж падзеі і стасункі. Аўтарка па-майстэрску круціць чытачом і так, і сяк, што ў пэўны момант ты нават пачынаеш спачуваць гераіні.
👩🏻 Рэбека Кван – маладая аўтарка, у якой гэта ўжо далёка не першая кніга. То бок яна ведае, пра што піша. І мне былі дужа цікавыя ўсе гэтыя нюансы кнігавыдання ў заходнім свеце. Але, як мне падаецца, кнігу будзе цікава чытаць нават тым, хто далёкі ад кніжнага сусвету. Недзе ў сярэдзіне тэмп запавольваецца і ўвага крыху губляецца, зашмат становіцца аднастайных пакутаў гераіні. Канцоўка даволі нечаканая. Але не магу гарантаваць, што яна вас задаволіць 😎
❗І яшчэ: ні ў якім разе не чытайце рускамоўны пераклад! Чаму? Глядзіце ў інсце перакладчыцы 😁👇🏻
Водгук Кацярыны (@kniznyja_razmovy) з сайта bellit.store.