Перад кожнай бітвай ёсць апошняя хвіліна міру, калі ўжо ўзнятая гетманская булава, і ваяры выцягнулі з похваў шаблі, і гарматчыкі трымаюць ля пораху запалёныя труты, і палкоўнікі выязджаюць наперад сваіх харугваў. І моўчкі стаяць шыхты вершнікаў і пешак, і кожны ў гэтую хвіліну чуе, як сціскаецца смуткам ягонае сэрца перад невядомасцю будучыні. І цяжка глядзець на маўклівыя шэрагі войска, ведаючы, што мноства шэпча словы малітвы апошні раз у жыцці, а насупраць стаяць тыкія ж шыхты ворага, і там наканаваныя загінуць у бітве моляцца аб Божай літасці і перамозе. Ды нельга разысціся…
Гетман рэзка апусціў булаву, і харугвы рушылі па полі насустрач лёсу.