Пра выдавецтва
Выдавецтва Gutenberg Publisher заснаванае 8 сакавіка 2023 года ў Кракаве. Шэф-рэдактарка — Валянціна Барбара Андрэева.
Мы выдаём кніжкі і настольныя гульні па-беларуску і распаўсюджваем іх праз уласны сайт і праз партнёраў па ўсім свеце.
Калі вы хочаце выдаць уласную кніжку або настолку — завітайце ў раздзел “Для Аўтараў”.
Падтрымаць выдавецтва грашыма можна тут.
Інкубатар культурных праектаў
Пры падтрымцы праграмы ArtPower і Еўрапейскага Саюзу мы распрацавалі ўласную мадэль фінансавання культурных праектаў.
Каб выпусціць кнігу або гульню, мы можам заключыць дамову пазыкі на ўмовах, што пазычаныя грошы вяртаюцца па меры продажу кнігі/настолкі, дзякуючы якім яна выйшла. Інвестар таксама атрымлівае ўзнагароджанне (дэтальныя ўмовы абмяркоўваем індывідуальна).
Дзякуючы такім інвестыцыям у свет выйшлі:
Гульня “Я ніколі не” Ганны Шымановіч
Кніга “Пентаквантар” Арцёма Шуканава
і іншыя праекты.
Пераклады сусветных бестсэлераў на беларускую
Мы перакладалі і выдавалі кнігі такіх аўтараў, як Віслава Шымборска, Чэслаў Мілаш, Эндзі Ўір, Марсі Шор, Лі Чайлд, Маша Калека, Пэрл Бак, Вэрнэр Гольцварт, Ян Бжэхва і іншых. Можам даць рэкамендацыі ад найбуйнейшых выдавецтваў.
Удзел у кірмашах
Выдавецтва брала ўдзел у наступных кніжных кірмашах:
Франкфурцкі кніжны кірмаш 2024, 2025
Варшаўскі кніжны кірмаш 2023, 2024, 2025
Кніжны кірмаш у Катавіцэ 2024, 2025
Кірмаш гістарычнай кнігі 2023, 2024, 2025
Фестываль інтэлектуальнай кнігі ПРАДМОВА 2023, 2024, 2025
Аналітыка кніжнага рынку
У 2025 годзе мы правялі аналіз беларускага кніжнага рынку на эміграцыі. Вынікі гэтага даследавання можна пачытаць тут.
