Апісанне
Раман “Лялька” выходзіў перш у газеце, часткамі. Фрагмент за фрагментам твор паказвае Варшаву 1878-1979 гадоў: яе спосаб жыцця, грамадскія нормы і насельнікаў. Праз гісторыю кахання мы сочым за расстаннем з рамантызмам і пошукам месца для чалавека ў рэальным свеце.
Раман з’яўляецца панарамай польскага грамадства канца XIX стагоддзя, паказваючы канфлікты паміж арыстакратыяй, буржуазіяй і простым народам.
Галоўны герой, Станіслаў Вокульскі (паспяховы купец), безнадзейна закаханы ў прыгожую, але халодную арыстакратку Ізабелу Ленцкую. Яго каханне — гэта барацьба паміж прагрэсіўнымі ідэаламі і састарэлай сацыяльнай іерархіяй.
«Лялька» лічыцца адным з галоўных твораў польскага рэалізму і дагэтуль застаецца абавязковай для вывучэння ў школах.

Hienuk S. –
Пастанавіў падрыхтавацца, бо ў верасьні ажно дзьве экранізацыі выдадуць. Меркаваў, што будзе нешта накшталт “Пыхі і перадузятасьці”, але аказалася значна лепей. Прачытаў бы я гэты твор у падлеткавыя годы, Пан Вакульскі ўвогуле б стаў маім героем на гады. Вялікая парада ўсім аматарам літаратурных рамантычных прыгодаў.
Водгук Hienuk S. з сайта Goodreads.com