Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах.
The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
sobakabassia –
Я влюбилась в книгу со второй строчки самого первого стишка. Потому что книга обращается к мальчикам и (хвала автору) к девочкам, и как же это подкупает! Ну а дальше я зову вас нырнуть по самые ушки в песочницу с разными машинками, о которых мы и будем читать. В стихах! И на МОВЕ!
kniznyja_razmovy –
Кніжка-мастхэв для ўсіх аматараў машынак: грузавік, мікрааўтобус, экскаватар, смеццявоз, палівальная машына і пажарная, кадзілак і кабрыялет, і нават сіні трактар (belarusian edition 😁) – усё тое, што становіцца дужа важна і цікава, калі табе 2-3 гады.
🎨 Яркая, вялікая, кардонная – каб доўга-доўга радаваць чытачоў, нават тых, хто схільны да актаў кніжнага вандалізму. Ілюстрацыі Волі Кузьміч, з аднаго боку, вельмі блізкія да тэксту, з іншага – маюць багата дэталяў, якія будзе цікава разглядаць не толькі малечы. Назвы кніжак, надпісы на машынах, указальнікі, колеры, коцікі (асабліва адзін, які павернуты да чытача дупкай 😁), смеццесартавальны лабірынт… Вам дакладна спадабаецца 👌
🍒У вершах Андрэя Скурко файныя сюжэты: яны адначасова пра вечныя каштоўнасці (пра бабуліны грады, напрыклад 😁, ці пра родныя мясціны), але без пафасу – з блізкімі малечы сітуацыямі і добрым гумарам.
📌 Дзе дзяецца, дзе знікае
Тое, што мы выкідаем?
Шкарлупінка ад яйка
І пакет ад малака,
Ад цукерачак абгорткі,
Агурок, што быў нам горкі,
Парасон, што кот падраў,
І вазон, што сам упаў…
Ці:
📌 Джып на тое ён і джып,
Каб памерыць ім углыб
Гразь любую і ваду,
Што на вуліцы знайду.
👵🏻 А вось гэты вершык кране сэрца кожнай бабулі:
📌 Між гарохам і салатай
Я паставіў экскаватар.
Трэба выкапаць равок
Да грады, дзе кабачок,
Бо ў бабуліны гародзе
Не паўсюль вада даходзіць.
Katsiaryna –
Кніга вельмі падабаецца майму трохгадоваму сыну, некаторыя радкі ўжо завучыў і сам расказвае. Вельмі якасна зроблена, тоўстыя старонкі, можна пакупаць і для зусім маленькіх дзетак.
kniznyja_razmovy –
Вершы пра машынкі, па маім уласным досведзе, – мастхэв для ўсіх дзяцей 1,5+.
Транспарт, будаўнічая тэхніка, легкавыя аўтамабілі – тое, што прыцягвае ўвагу на шпацырах, за чым цікава назіраць і ва што проста і весела гуляць.
Вікторыя –
Дзяўчатам кніга спадабалася. (4 гады) Ведаем на памяць 😆